Скандынаўскі антыцыклон Borchert вызначыць надвор'е ў Беларусі ў пачатку кастрычніка. Ён зменіць антыцыклон Arno, які прынёс у краіну цёплае і сухое надвор'е ў канцы верасня.

Паводле Белгідрамета, як мінімум да канца тыдня ў Беларусі захаваецца пераважна сухое і сонечнае надвор'е. Тэмпература будзе на 1—4 градусы вышэйшай за сярэднія шматгадовыя значэнні.
З 2 да 4 кастрычніка ападкаў не чакаецца, аднак месцамі магчымыя туман і замаразкі. Уначы тэмпература будзе вагацца ад +1 да +9 градусаў, а ў асобных раёнах можа апускацца да 0…-4 градусаў. Удзень паветра будзе прагравацца да +15…+23 градусаў.
У пятніцу, 2 кастрычніка, будзе без ападкаў, месцамі магчымы туман. Уначы чакаецца ад +1 да +6 градусаў, месцамі да +8, пры гэтым у многіх раёнах магчымыя замаразкі да -4. Удзень будзе +16…+22 градусы.
У суботу, 3 кастрычніка, таксама будзе суха, магчымы туман. Уначы тэмпература складзе +1…+6 градусаў, у многіх раёнах магчымыя замаразкі да —3. Удзень прагназуецца +15…+22 градусы.
У нядзелю, 4 кастрычніка, ападкаў таксама не чакаецца. Уначы будзе ад +1 градуса на поўдні да +9 на поўначы, месцамі магчымыя замаразкі да —2. Удзень тэмпература складзе +16…+22 градусы, а на поўдні можа дасягаць +23.
Пазней, 5—7 кастрычніка, праз Беларусь будуць перамяшчацца малаактыўныя атмасферныя франты, якія могуць прынесці месцамі кароткачасовыя дажджы. Пры гэтым цёплае надвор'е захаваецца, а тэмпература будзе дасягаць +22 градусаў.
Каментары