Свет

У Эфіопіі пасля некалькіх гадоў перапынку зноў разгараецца поўнамаштабная грамадзянская вайна. Можа дэстабілізавацца і ўвесь рэгіён

У сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебе ў ноч на чацвер прагрымела некалькі выбухаў. Мясцовыя жыхары і замежныя дыпламаты паведамілі, што чулі іх у раёне генеральнага штаба на захадзе горада, а таксама ў паўднёвых раёнах сталіцы, піша Бі-бі-сі.

Тыграйскія паўстанцы. Фота: AP Photo/Ben Curtis, File

Прадстаўнік аднаго з узброеных фармаванняў на поўначы краіны заявіў Reuters, што ў сталіцы маглі выбухнуць беспілотнікі, запушчаныя ўзброенай апазіцыяй. Аднак улады Эфіопіі не паведамлялі ні пра прычыны выбухаў, ні пра месцы іх дакладнага адбыцця, ні пра магчымых пацярпелых і разбурэнні. 

Напярэдадні ўлады ўвялі забарону на палёты любых беспілотнікаў над Адыс-Абебай.

Выбухі адбыліся на фоне новага абвастрэння ўзброенага канфлікту на поўначы Эфіопіі. Каля тыдня таму ў рэгіёне Тыграй і суседніх раёнах аднавіліся баі паміж эфіёпскай арміяй і мясцовымі ўзброенымі фармаваннямі.

У жніўні сем узброеных груповак, у тым ліку Народны фронт вызвалення Тыграя, які кантралюе рэгіён Тыграй, і амхарскае апалчэнне Фано, стварылі альянс. Яны заявілі пра намер зрынуць цяперашні цэнтральны ўрад.

Бакі па-рознаму апісваюць пачатак новых баявых дзеянняў. Народны фронт вызвалення Тыграя сцвярджае, што быў вымушаны адказаць на наступленне ўрадавых сіл і іх атакі беспілотнікамі. Урад Эфіопіі, у сваю чаргу, заяўляе, што баявыя дзеянні пачалі тыграйскія фармаванні, захапіўшы аэрапорты ў рэгіёне.

Такім чынам, абедзве стороны абвінавачваюць адна адну ў парушэнні мірнага пагаднення 2022 года, якое паклала канец двухгадовай вайне ў Тыграі. Паводле ацэнкі Афрыканскага саюза, у выніку той вайны загінулі каля 600 тысяч чалавек.

Паводле даступнай інфармацыі, цяпер эфіопская армія і праўрадавыя ўзброеныя фармаванні прасоўваюцца ў бок Мекеле — сталіцы Тыграя. Медык з горада Аламата на поўдні рэгіёна паведаміў Бі-бі-сі, што за тры дні баёў там загінулі 52 мірныя жыхары.

Баі таксама ідуць у суседнім рэгіёне Афар. Праз яго праходзяць асноўныя сухапутныя шляхі з Эфіопіі да Джыбуці і яго партоў. Паводле ацэнкі суразмоўцы агенцтва AFP з гуманітарнай арганізацыі, у Афары дзясяткі тысяч людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

На захадзе краіны, у рэгіёне Амхара, эфіопская армія вядзе баі з групоўкай Фано каля горада Лалібэла. Ён вядомы высечанымі ў скалах цэрквамі, уключанымі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. З-за баявых дзеянняў замежныя турысты ўжо больш за тыдзень не могуць пакінуць Лалібэлу.

Эфіопія таксама абвінавачвае суседнюю Эрытрэю ў падтрымцы паўночных узброеных груповак. Камандзір аднаго з праўрадавых фармаванняў заявіў BBC, што ў баях у Тыграі ўдзельнічаюць эрытрэйскія вайскоўцы.

Міністр інфармацыі Эрытрэі Еманэ Гебрэмэскель гэтыя абвінавачанні адхіліў. Ён, у сваю чаргу, заявіў, што ўрад Эфіопіі выкарыстоўвае суседнія краіны як вінаватых, каб адцягнуць увагу ад унутраных канфліктаў. У папярэдняй вайне ў Тыграі Эрытрэя выступала саюзніцай Эфіопіі і ваявала супраць Народнага фронту вызвалення Тыграя.

Пасля гэтага адносіны паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй зноў пагоршыліся, у тым ліку праз заявы прэм'ер-міністра Эфіопіі Абія Ахмеда пра неабходнасць атрымаць уласны выхад да мора.

Эфіопія страціла непасрэдны выхад да мора пасля таго, як Эрытрэя стала незалежнай у 1993 годзе. Абій Ахмед заяўляе, што марскі порт неабходны Эфіопіі, і раней намякаў на магчымасць сілавога ўсталявання кантролю над эрытрэйскім портам Асэб, размешчаным прыкладна за 60 кіламетраў ад мяжы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту44

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту44

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць