Вайна

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?

Задакументавана смерць, з усталяванымі імёнамі, 266 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Але рэальная колькасць можа быць у два і нават два з паловай разы большая.

Фота: Alexandre Spalaikovitch/Art in All of Us/Corbis via Getty Images

Бі-бі-сі сумесна з «Медыязонай» і камандай валанцёраў па адкрытых даных усталявалі імёны 266 032 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

За апошні месяц у базу дадаліся імёны 22 358 загінулых расійскіх вайскоўцаў. Але такое вялікае папаўненне не звязана непасрэдна з сітуацыяй на фронце.

Большая частка нядаўна дададзеных імёнаў, а менавіта 18 657 чалавек, — гэта загінулыя, якія доўгі час лічыліся зніклымі без вестак і чые целы былі знойдзены групамі эвакуацыі ў 2025—2026 гадах. Некаторыя з гэтых салдат загінулі яшчэ ў баях 2022 года, але большасць была забітая ў 2025 годзе.

Бі-бі-сі і «Медыязона» прыводзяць наступны прыклад, калі смерць была задакументавана праз 375 дзён пасля знікнення без вестак.

Да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай жыхар расійскага Ноўгарада Яўген Кутліеў вёў звычайнае жыццё. У 2016 годзе ён быў асуджаны на восем гадоў за спробу збыту наркотыкаў.

Знаходзячыся за кратамі, скончыў прафесійна-тэхнічную вучэльню і атрымаў спецыяльнасць электрыка. У 2022 годзе ён вызваліўся і пайшоў працаваць на Вялікалуцкі завод электратэхнічнага абсталявання. Затым працаваў сталяром, купіў машыну ў крэдыт і часам рабіў анлайн-стаўкі ў букмекерскіх канторах.

У 2025 годзе Яўген падпісаў кантракт з расійскай арміяй. У пачатку ліпеня ён знік падчас баявога выхаду. Сваякі шукалі яго больш за год.

І толькі 17 ліпеня 2026 года, гэта значыць праз 375 дзён пасля дня яго смерці на вайне, смерць Яўгена была аформлена дакументальна і зарэгістравана.

Аналіз гісторый 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў, чые целы былі знойдзены групамі эвакуацыі падчас 2025—2026 гадоў, паказаў, што ў сярэднім парэшткі знаходзілі толькі праз 150 дзён пасля смерці.

А дакументальная фіксацыя гібелі адбывалася яшчэ пазней — у сярэднім праз 236 дзён.

Для параўнання: у 2022 годзе смерць расійскіх вайскоўцаў дакументальна афармлялі ў сярэднім праз 36 дзён пасля гібелі, а ў 2023‑м — праз 25 дзён (даныя на аснове 30 тысяч прааналізаваных выпадкаў).

Усяго з пачатку 2026 года журналісты змаглі пацвердзіць смерць больш за 90 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Але пры гэтым на страты 2026 года прыпадае менш за 10% ад гэтага ліку, а ўся астатняя частка пацверджаных страт прыпадае на людзей, якія загінулі з 2022‑га па 2025 год.

Ці азначае гэта, што цяпер расійская армія нясе значна меншыя страты? Не. Даныя хутчэй кажуць пра тое, што ўлічваць страты стала значна складаней.

Якія рэальныя лічбы страт?

Рэальныя страты расійскага боку большыя за колькасць загінулых, імёны якіх удаецца пацвердзіць па адкрытых крыніцах.

Паводле ацэнкі ваенных экспертаў, вынікі аналізу расійскіх могілак, ваенных мемарыялаў і некралогаў могуць ахопліваць ад 45% да 55% рэальнай колькасці загінулых.

Не пра ўсе смерці паведамляецца публічна. Акрамя таго, целы значнай колькасці вайскоўцаў, якія загінулі ў апошнія месяцы, да гэтага часу застаюцца на полі бою. Спробы іх эвакуяваць звязаныя з сур'ёзнай небяспекай для жывых — у першую чаргу з-за пагрозы ўдараў беспілотнікаў.

Зыходзячы з ацэнкі экспертаў, рэальная колькасць загінулых з расійскага боку можа складаць ад 483 695 да 591 182 чалавек.

Агульная лічба становіцца прыкметна вышэйшай, калі ўлічваць тых, хто ваяваў супраць Украіны ў складзе падраздзяленняў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама страты падраздзяленняў Паўночнай Карэі, якія ваявалі на тэрыторыі Курскай вобласці Расіі.

Аналіз некралогаў і публікацый 2022 года пра зніклых без вестак байцоў з ЛНР і ДНР дазваляе меркаваць, што да канца 2022 года загінулі 21 000—23 500 чалавек.

Карэйская служба Бі-бі-сі ўстанавіла імёны 2304 карэйскіх салдат, якія ваявалі на баку расійскіх сіл і загінулі ў 2024—2025 гадах.

Такім чынам, паводле сабраных даных, сукупныя страты прарасійскіх сіл могуць знаходзіцца ў дыяпазоне ад 506 999 да 616 986 вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць