Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ
Аляксандр Баравік падлячыўся чатыры месяцы ў шпіталі, а цяпер атрымаў пашпарт у Чувашыі.

Аляксандр Баравік. Фота: мвд.рф
У Чувашыі адбылася цырымонія ўрачыстай выдачы расійскіх пашпартоў. Сярод атрымальнікаў быў і беларус. Як аказалася, гаворка пра 49‑гадовага Аляксандра Баравіка з Віцебска.
«Права першым прамавіць словы прысягі выпала ўдзельніку спецыяльнай ваеннай аперацыі, які родам з Беларусі. Кантракт з Міністэрствам абароны Расіі баец заключыў, як і многія таварышы, што ваявалі за нашу краіну. Як кажуць, ён далучыўся да сваіх. Баец быў паранены і чатыры месяцы лячыўся ў шпіталі», — адсправаздачылася расійская паліцыя.

Аляксандр Баравік. Фота: Ok.ru
У мінулым Аляксандр Баравік будаваў храмы і ахоўваў бальніцы. На вайне ён трапіў у расійскія мотастралковыя войскі.

Каментары