Свет1919

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй

Падставай стала смерць 28‑гадовай супрацоўніцы Іркуцкага супрацьчумнага інстытута. Яна разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы.

Дар’я Шыпілава

Адміністрацыя Дональда Трампа сочыць за сітуацыяй вакол магчымага выпадку лёгачнай чумы ў Іркуцкай вобласці, піша Axios са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

«Адміністрацыя ведае пра сітуацыю, сочыць за ўспышкай і ацэньвае магчымыя варыянты дзеянняў», — сказаў суразмоўца выдання. 

Паводле расійскіх медыя, 25 верасня 28‑гадовая супрацоўніца Іркуцкага супрацьчумнага інстытута Дар’я Шыпілава разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Праз некалькі дзён яе шпіталізавалі з цяжкай пнеўманіяй, а ў ноч на 2 кастрычніка яна памерла. 

Пасля гэтага ў некалькіх медыцынскіх установах увялі каранцінныя меры, а амаль 200 чалавек, якія маглі кантактаваць з жанчынай, узялі пад назіранне. Паводле губернатара Іркуцкай вобласці Ігара Кобзева, прыкмет захворвання ў іх няма, тэсты далі адмоўныя вынікі.

Расійскія органы аховы здароўя не пацвердзілі, што Шыпілава хварэла на чуму. Расспажыўнагляд назваў прычынай яе смерці «пнеўманію нявысветленай этыялогіі» і заявіў, што аналізы не выявілі мікраарганізмаў, звязаных з яе працай. Эпідэміялагічную сітуацыю ў рэгіёне ведамства называе стабільнай. 

Каментары19

  • Indrid Cold
    05.10.2026
    Хто пераможа - карумпаваная хлуслівыя нацысцкая неда-дзяржава з невызначанымі межамі і адсутнасцю права, ці вірус?
  • Аёй
    05.10.2026
    Трэба тэрмінова зачыняць мяжу, бо інакш на Беларусь прыдзе. І ўсіх хто прыязджае/прылятае з Усходу - спраўку аб вакцынацыі і каранцін на 2 тыдні.
  • Перамогуць невукі
    05.10.2026
    Якія ня ведаюць, што чума - бактэрыяльная, а не вірусная інфекцыя

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць