Грамадства33

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка

Палкоўнік Сяргей Варэйка раптоўна знік з пасады.

Сяргей Варэйка. Фота: mvd.gov.by

Маскоўская раённая міліцыя Мінска засталася без кіраўніка. 46‑гадовы палкоўнік Сяргей Варэйка больш не працуе. Прычыны адстаўкі пакуль не вядомыя.

На публічных мерапрыемствах Варэйка апошні раз ён прысутнічаў 22 верасня 2026 года. Тады ў адміністрацыі Маскоўскага раёна праходзіла пасяджэнне пра добраўпарадкаванне тэрыторыі, ён сядзеў у прэзідыуме.

Варэйка займаў пасаду са снежня 2020 года. На павышэнне ён пайшоў пасля таго, як шчыраваў падчас разгону пратэстаў. Варэйка тады быў намеснікам начальніка Заводскага РУУС Мінска.

«Ён казаў, што калі б яго сын выйшаў на акцыю, то ён бы яго таксама збіў. А мы нічога не вартыя, мы ніхто і не мае правоў», — расказвалі студэнткі факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ, з якімі пасля жорсткага затрымання праводзіў «размову» Варэйка.

Сяргей Варэйка нарадзіўся ў 1980 годзе ў Клецку. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізкультуры, пасля чаго вучыўся ў Мінскі вышэйшым каледжы МУС.

У 2004 працаваў у патрульна-паставой службе аховы метро, у 2004‑2008 і 2020‑2025 служыў у Маскоўскім РУУСе Мінска, у 2008‑2012 — у Першамайскім РУУСе, у 2012‑2020 — у Кастрычніцкім РУУСе, у 2020 — у Заводскім РУУСе.

Каментары3

  • %
    06.10.2026
    Забухаў, што ж яшчэ. Ды й паслаў каго вышэй рангам.
  • bosed
    06.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • святар
    06.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць