Грамадства1111

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу

Такое званне ўніверсітэт Моцартэум прысудзіў упершыню за ўсю сваю гісторыю. Рашэнне прынялі яшчэ ў 2022 годзе, калі Калеснікава знаходзілася ў беларускай турме, але асабіста прыняць званне яна змагла толькі цяпер.

Марыя Калеснікава. Фота: LookByMedia

Марыя Калеснікава прыняла званне ганаровай прафесаркі Універсітэта Моцартэум у аўстрыйскім Зальцбургу, паведамляе ORF.

Універсітэт прысудзіў ёй званне чатыры гады таму. Пра гэта Марыя даведалася з ліста сваёй сястры Таццяны Хоміч. Гэта было апошняе паведамленне, якое дайшло да яе перад працяглай ізаляцыяй.

«Гэты ліст звязаў мяне з сям’ёй, музыкай і людзьмі па-за турэмнымі сценамі. Ён нагадаў мне, што пра мяне думаюць і што я ўсё яшчэ належу да гэтага свету», — расказала Калеснікава падчас цырымоніі.

Рэктарка Моцартэума Канстанца Вімер адзначыла, што Калеснікава стала першай ганаровай прафесаркай у гісторыі ўніверсітэта. Паводле яе, гэтае званне цяпер непарыўна звязана з імем беларускай флейтысткі і палітычнай дзяячкі.

У будучыні Калеснікава будзе часта бываць у Зальцбургу. Яна плануе выкладаць у Моцартэуме і працаваць там над доктарскай дысертацыяй.

Звяртаючыся да студэнтаў, Калеснікава прыгадала момант, калі ў 2020 годзе беларускія сілавікі спрабавалі прымусова вывезці яе з краіны, але яна парвала пашпарт на мяжы і засталася ў Беларусі.

«Часам на прыняцце рашэння застаецца мала часу, а ціск і страх вельмі вялікія. У кабінеце, дзе вас прымушаюць зрабіць выбар, вы, магчыма, праведзяце 15 секунд. А пасля ўсё жыццё будзеце глядзець на сябе ў люстэрка. Я жадаю вам, каб у такі момант вы змаглі прыняць рашэнне, пасля якога зможаце глядзець у люстэрка без сораму», — сказала яна.

Прафесар Моцартэума Кай Орэм нагадаў, што ў Беларусі застаецца больш за тысячу палітвязняў.

«Наша праца яшчэ не закончаная. Цяпер няма прагрэсу ў перамовах аб вызваленні. Важна не выпускаць гэтую тэму з увагі», — заявіў ён.

Каментары11

  • выдатна
    06.10.2026
    Будзе міністаркай культуры ў вольнай Беларусі.
  • Алесь
    06.10.2026
    Например власти не пошли на реформы в 90-х и сейчас не идут,значит у нас в 90-ые когда плохо жили была советская система,значит мы плохо жили в 90-ые из- за советской системы и ссср. Раз в 90-ые плохо жили,значит в ссср плохо жили.
  • ?
    06.10.2026
    Калеснікава на волі дзякуючы стратэгіі ЗША, а колькі закладнікаў працягвае катаваць у засценках рэжым? А колькі набраў з тых часоў яшчэ? Чаму ЗША не замарозяць скрадзеныя грошы, якія табар хавае ў саюзнікаў ЗША, каб валет выпусціў усіх і новых не набіраў?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць