Грамадства33

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?

Пятро Стоцкі з 2010 года адказваў на Беларускай чыгунцы за арганізацыю ідэалагічнай і кадравай працы, а таксама дысцыпліну.

Днямі ён адправіўся на пенсію. У маі яму акурат споўнілася 63 гады.

На яго месца прызначылі Аляксандра Хомчанку, які да гэтага працаваў начальнікам віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Аляксандр Хомчанка. Фота: belrw_official
Пётр Стоцкі. Фота: rw.by

Пётр Стоцкі быў узорным ідэолагам. Трапіўшы ў крэсла намесніка чыгункі ў 2010 годзе пасля ўзгаднення яго кандыдатуры Лукашэнкам, Стоцкі падтрымліваў дзяржаўны курс: арганізоўваў прапагандысцкія сустрэчы калектыву з прадстаўнікамі выбарчай камісіі, а ў 2020 годзе, пасля сфальсіфікаваных выбараў, стаў датычным да звальнення супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту.

Інфармацыя пра Пятра Стоцкага цяпер недаступная на сайце чыгункі. Скрыншот з архіваў rw.by

Апошнім публічным выступам перад выхадам на пенсію для Стоцкага стаў удзел у дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай так званаму Дню народнага адзінства на Гомельскім вагонабудаўнічым заводзе.

Каментары3

  • бордель
    07.10.2026
    Перестановка кроватей в борделе и больше ничего...
  • Вядома дзе
    07.10.2026
    Выкінулі на сметнік як непотріб.
  • недачупала
    08.10.2026
    Я не поняў... А колькі палучае ідэолох? Я б тожэ хацеў языком плявузгаць і грошыкі палучаць! Мо каму трэба? Я добра магу мянціць. Асабліка калі нальюць 100 грам дык работа пойдзе!

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць