Ежа

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

Яго купляюць і беларусы, і госці з азіяцкіх краін.

Фота: «Смартпрэс»

На Камароўцы можна знайсці батат, вырашчаны ў Беларусі. Прычым розных колераў — жоўты, ружовы, чырвоны, фіялетавы, заўважыў «Смартпрэс».

Кошт такога батату вагаецца ад 12 да 18 рублёў за кілаграм. Некаторыя сарты больш салодкія, іншыя маюць прысмак гародніны. Больш дарагі, фіялетавы, таксама мае фіялетавы колер мякаці.

«Бяруць і цікавяцца, так, — расказвае прадавец. — Прычым бяруць не толькі беларусы, а і госці з іншых краін, асабліва азіяцкіх. Кажуць, робяць з яго шмат страў — ад гарніраў да смузі».

Фота: «Смартпрэс»

Батат вырошчваюць у Мінскай вобласці, займаюцца гэтай культурай не першы год.

«Культура цеплалюбівая, даводзіцца трымаць яе пад плёнкай, але ў астатнім — не надта і пераборлівая».

На рынку можна знайсці і грыбы. Баравікі па 60‑100 рублёў за 1 кг, падасінавікі па 40 рублёў за 1 кг, лісічкі па 12 рублёў за 1 кг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць