Эканоміка

У «Суседзяў» з’явіўся інвестар з Казахстана. Сетка плануе пашырыцца на 67 крам

Найбуйнейшым бенефіцыярам сеткі «Суседзі», як звярнуў увагу партал «Беларусы і рынак», цяпер з'яўляецца грамадзянін Казахстана Антон Сычоў. Рытэйлер плануе адкрыццё новых крам і вяртанне да дыстрыбуцыі гародніны і садавіны.

Паводле інфармацыі, размешчанай на Адзіным партале фінансавага рынку ў сувязі з эмісіяй аблігацый, у ключавой кіраўнічай структуры сеткі «Суседзі», кампаніі «Лібрэтык», з'явіўся новы бенефіцыяр. Гэта грамадзянін Казахстана Антон Сычоў, якому цяпер належыць найбуйнейшая доля ў гэтым бізнэсе — 26%.

Такім чынам, ён далучыўся да заснавальнікаў рытэйлера: Алега Дэлендзіка і Ульяны Шыдловіч (Беларусь), Вадзіма Аванесава (Расія), Марыюса Мацявічуса і Алмы Яўнцэмене (Літва).

«Лібрэтык» плануе з лістапада гэтага года прыцягнуць 85 млн рублёў праз размяшчэнне дэпазітарных аблігацый з тэрмінам пагашэння ў канцы 2031 года, каб прафінансаваць сваю бягучую дзейнасць. Яна ўключае і рэструктурызацыю рознічнай сеткі «Суседзі».

Як гаворыцца ў праспекце эмісіі аблігацый, цяпер сетка аб'ядноўвае 200 крам «Суседзі» і 18 крам «Разумны выбар». У іх працуюць крыху больш за 3 тысячы чалавек.

Плануецца, што да канца 2026 года сетка павялічыцца на 67 крам: на 60 — за кошт далучэння аб'ектаў афіліяваных кампаній «Чыстыя крыніцы» і «Наваколле», яшчэ на 7 — дзякуючы адкрыццю новых гандлёвых кропак.

На працягу 2027—2029 гадоў уладальнікі «Лібрэтыка» плануюць штогод адкрываць па 20 новых крам, выдаткаваўшы за тры гады 40 млн рублёў уласных сродкаў.

Таксама з кастрычніка 2026 года «Лібрэтык» вяртаецца да кірунку, у якім на пачатку сваёй працы ў Беларусі ў 1990‑я і 2000‑я гады быў адным з лідараў, — аптовага продажу садавіны і гародніны іншым гандлёвым сеткам, сеткам рэстаранаў і іншым кліентам. Для гэтага будуць выкарыстоўвацца 10 складоў.

Як высветліў партал «Беларусы і рынак», па выніках мінулага года выручка «Лібрэтыка» дасягнула 1,1 млрд рублёў (у 2024 годзе — 890 млн), а чысты прыбытак склаў 2,1 млн рублёў (супраць 940 тысяч рублёў годам раней).

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны9

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале раптоўная паводка знесла да 40 дамоў і некалькі мастоў ВІДЭА

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?34

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s26

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны9

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць