Грамадства99

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі

Фасад дома ў цэнтры Шклова, які гаспадар гадамі распісваў уласнымі малітвамі, пакрылі сіняй фарбай.

Так дом выглядаў раней

Як паведамляе «МогилевОнлайн», знакаміты дом на вуліцы Ленінскай зафарбавалі напярэдадні «Дажынак». Раней яго сцены былі амаль суцэльна пакрытыя рэлігійнымі надпісамі — ад падмурка да даху.

Так дом выглядае цяпер. Фота: МогилевОнлайн

Раней журналісты выдання пабывалі ў доме і коратка пагаварылі з аўтарам надпісаў — Аляксандрам, які жыве разам з маці. Высветлілася, што малітвамі пакрытыя не толькі фасад, плот і гаспадарчыя пабудовы, але і сцены ўнутры, мэбля, столь. Тэксты малітваў мужчына таксама вышывае на адзенні.

Аляксандр складае іх сам: падчас малітвы адчувае прыліў думак і пачынае запісваць іх нібыта пад дыктоўку.

У сваіх тэкстах ён просіць літасці для «лёгкіх грэшнікаў» і пакарання для «непапраўных ворагаў».

Пра сябе Аляксандр выданню не распавядаў, але яго суседка, якая даўно яго ведае, расказала, што Аляксандр скончыў міліцэйскую школу, працаваў у Маскве, а пасля вяртання ў Шклоў служыў у міліцыі і быў вартаўніком у мясцовай турме. Паводле яе, мужчына стаў вельмі набожным пасля таго, як яго збілі «ці то зэкі, ці то хто». Але з таго часу ён нібыта стаў «такім набожным».

«Але ён абсалютна бяскрыўдны, а што на платах піша — то халера яго бяры. Ён нікому ніколі зла не зрабіў. Гэта вам любы мясцовы скажа», — запэўнівала жанчына.

Каментары9

  • Барадзед
    12.10.2026
    Шифер не почистили кёрхером и громоотвод не поставили лодыри. Вдруг отец наш небесный ответит молитвеннику молнией.
  • маленькая архітэктарка цемры
    12.10.2026
    лайфхак, што трэба рабіць, каб табе бясплатна пафарбавалі хату) малітвы дапамаглі?)
  • відьмаявідьма
    12.10.2026
    прайшла па спасылцы... "Христосик..Христосе, помоги мне стать Супер-человеком" - там у яго... ну і расейскі "святы" Мікалай 2 крывавы... слоікі з вадой... зараджае?)
    але ж... Хрыстосик... неяк не паважліва да бога... м?

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць