Здарэнні99

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў

Трое мужчын выйшлі ранкам з інтэрната на працу — больш іх не бачылі.

Трох замежнікаў апошні раз бачылі раніцай 6 кастрычніка, калі яны выйшлі з месца пражывання на працу. З таго часу іх месцазнаходжанне невядомае. На працу яны не дайшлі. 

Мужчыны жывуць у Баранавічах у інтэрнаце на вуліцы Касманаўтаў, 6.

Пошукава-выратавальны цэнтр «Арыенцір» апублікаваў арыенціроўкі на трох зніклых:

  • Наім Мухамад, 1999 года нараджэння. Рост — 185 сантыметраў, шчыльнага целаскладу, цёмныя валасы, блакітныя вочы.
  • Ажар Мухамад, 1999 года нараджэння. Рост — 170 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, цёмныя валасы, карыя вочы.
  • Хан Шаіб Монсур, 1988 года нараджэння. Рост — 170 сантыметраў, хударлявы, цёмныя валасы, карыя вочы.

Ва ўсіх трох арыенціроўках пазначаныя аднолькавыя абставіны знікнення.

Міліцыя просіць паведаміць ім, калі нехта ведае, дзе могуць знаходзіцца мужчыны.

Каментары9

  • НуЯсна
    12.10.2026
    Ужо пэўна тунэль капаюць у лепшае жыццё
  • Tut
    12.10.2026
    Шукайце на мяжы з ЕЗ
  • Сашка
    12.10.2026
    Мухаммад передаёт пламенный привет из солнечной Баварии!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць