Грамадства22

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?

У розных раёнах Мінска апошнім часам сталі заўважаць птушак, нехарактэрных для гарадскога асяроддзя, піша «Анлайнер». Сітуацыю пракаментавалі ў сацыяльных сетках Цэнтра рэабілітацыі дзікіх жывёл «Сірын».

Калаж: «Анлайнер»

Каля вуліцы Каліноўскага жыве баклан са зламаным крылом, на Свіслачы плавае качка-мандарынка сярод звычайных качак, а каля адной са сталічных школ раней заўважылі шэрага жураўля з Чырвонай кнігі.

На першы погляд можа здавацца, што гэтым птушкам патрэбная дапамога, аднак спецыялісты просяць не ўмешвацца без неабходнасці.

Па іх словах, журавель здаровы, добра лётае і хутка бегае. За ім назіраюць, а спробы злавіць птушку могуць прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў. Пры гэтым апошнія два дні жураўля не бачылі.

Баклан жыве ў раёне вуліцы Каліноўскага каля паўгода. Нягледзячы на зламанае крыло, ён добра ловіць рыбу і трымаецца далей ад людзей. У «Сірыне» адзначаюць, што птушка добра сябе адчувае, упэўнена рыбаліць і спіць на вярбе. Калі яна распраўляе крылы, грэючыся на камені, можа здавацца, што ёй вельмі дрэнна, але гэтае ўражанне падманлівае. Калі зіма будзе занадта суровай, то баклана забяруць у прытулак, а вясной вернуць у натуральнае асяроддзе.

Качка-мандарынка, якая, як мяркуецца, уцякла з прыватнай калекцыі, прыстасавалася да жыцця сярод звычайных качак. Цяпер ёй стае ежы, аднак спецыялісты працягваюць сачыць за птушкай.

У цэнтры «Сірын» заклікаюць мінчан не спрабаваць лавіць гэтых птушак або самастойна іх ратаваць. Спецыялісты ведаюць, дзе яны знаходзяцца, і ўмяшаюцца, калі птушкам сапраўды спатрэбіцца дапамога.

Каментары2

  • Юры
    12.10.2026
    А самазванец Валет і "Ахову птушак Бацькау́шчыны" забараніу́ ды зліквідавау́
  • дочка Максима Дизайнера
    12.10.2026
    назірала некалі такую прыгожую карціну ў Лошыцкім парку... здаецца быў канец зімы ці тыпу таго.. лёду на рацэ не было, але было яшчэ досыць холадна.. шмат звычайных качак тусіцца на вадзе, як раптам.. з неба лятуць ён і яна.. упершыню бачыла такіх.. карычневагаловыя.. ныркі? як яны горда трымаліся.. адразу ахрысціла іх - князь і гнягіня) прыгажуны. ён абараняў яе, яны прывадніліся, і ўсе звычайныя качкі неяк адразу адсунуліся ад іх)

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць