Свет55

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую

У Францыі хакеры ўзламалі сістэмы кіравання халадзільным абсталяваннем у сотнях супермаркетаў. У ноч на 12 кастрычніка яны перавялі ўстаноўкі ў рэжым размарожвання і задалі тэмпературу 50 градусаў. Прадукты, якія некалькі гадзін награваліся, сапсаваліся. У некаторых крамах таксама ўзніклі пажары, паведамляе Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Кібератака закранула гандлёвую сетку Coopérative U і каля 150 крам Intermarché. У Carrefour паведамілі, што пацярпелі 80 супермаркетаў з прыкладна шасці тысяч, якія сетка мае ў Францыі. Узломы халадзільнага абсталявання таксама закранулі сеткі Netto і Leclerc.

Крамы былі вымушаныя выкінуць сапсаваныя прадукты. Паводле ацэнак французскага тэлеканала BFMTV, агульныя страты гандлёвых сетак могуць вылічацца мільёнамі еўра.

Прэм’ер-міністр Францыі Себасцьен Лекарню даручыў Нацыянальнаму агенцтву кібербяспекі Францыі (ANSSI) расследаваць інцыдэнт. Паводле крыніцы Reuters, агенцтва высветліла, што хакеры скарысталіся ўразлівасцю ў праграмным забеспячэнні халадзільных установак дацкай кампаніі Danfoss.

У Danfoss заявілі, што ведаюць пра інцыдэнты ў Францыі, якія закранулі абмежаваную колькасць сістэм кіравання халадзільным абсталяваннем. Кампанія патлумачыла, што ўзламаныя прылады працавалі на састарэлай прашыўцы. Паводле яе прадстаўнікоў, кліентам ужо даўно рэкамендавалі абнавіць сістэмы да апошняй версіі або замяніць абсталяванне.

З праблемай у сферы бяспекі сутыкнуўся і нідэрландскі рытэйлер Ahold Delhaize, якому належыць найбуйнейшая ў краіне сетка супермаркетаў Albert Heijn. Мабільны дадатак кампаніі паведаміла кліентам, што праз інцыдэнт з кібербяспекай дастаўка прадуктаў часова немагчымая. Пры гэтым звычайныя крамы сеткі працягнулі працу. Пакуль невядома, ці звязаныя праблемы Ahold Delhaize з кібератакай на французскія супермаркеты.

Каментары5

  • Іван
    13.10.2026
    Ганка, лядоўня была пастаўленая ў рэжым размарозкі. Інтэнсіўнай размарозкі. Глянь, калі ласка, у сваю лядоўню. Не пацякла?
  • Такойтавіч
    13.10.2026
    Можа. Калі задаць рэжым адтайкі - ТЭНы будуць награваць выпаральнік бясконца. Разам з павышэннем вільготнасьці тэмпературу можна давесьці нат' да 50 градусоў
  • Калдыр
    13.10.2026
    Гэта усе зрабили хакиры их ФСБ!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць