ЗША разглядаюць магчымасць змякчыць санкцыі супраць суднаў «ценявога флоту»
Ён перавозіць нафту і нафтапрадукты з Расіі, Ірана і Венесуэлы

Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць змякчыць санкцыі супраць суднаў «ценявога флоту», якія перавозяць нафту і нафтапрадукты з Расіі, Ірана і Венесуэлы. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Паводле звестак агенцтва, у ЗША абмяркоўваюць магчымасць дазволіць перавозку з дапамогай «ценявога флоту» нафты, якая не падпадае пад санкцыі. Мэта заключаецца ў тым, каб забяспечыць вываз большых аб’ёмаў нафтапрадуктаў і сырой нафты з Персідскага заліва, паведаміў амерыканскі чыноўнік.
Кампаніі, якія захочуць выкарыстоўваць судны, што знаходзяцца пад санкцыямі, павінны будуць звяртацца па дазвол у Міністэрства фінансаў ЗША, паведаміла крыніца Reuters.
У Міністэрстве энергетыкі ЗША запэўнілі агенцтва, што любыя крокі па змякчэнні санкцый супраць «ценявога флоту» не дапамогуць Расіі перавозіць нафту або нафтапрадукты.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
Господи, трамп полностью перешёл на сторону военного преступника путина....