Грамадства55

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй

34‑гадовага пракурора Дзяніса Корду прызначылі суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяць гадоў. Ён падтрымліваў абвінавачанне ў шэрагу палітычных спраў і знаходзіцца пад польскімі санкцыямі.

Корду прызначылі ўказам № 355, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 кастрычніка. На прызначэнне звярнуў увагу тэлеграм-канал «Право имеют».

Да гэтага Корда працаваў пракурорам аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці. Ён быў дзяржаўным абвінаваўцам у справе журналіста і актывіста Саюза палякаў Андрэя Пачобута. Таксама падтрымліваў абвінавачанне ў справах кіроўцы Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Арановіча і Аксаны Ляпко, якую пазней памілавалі.

У 2023 годзе Польшча ўнесла Корду ў санкцыйны спіс як датычнага да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. У абгрунтаванні польскія ўлады назвалі яго прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі і заявілі, што яго ўезд і знаходжанне ў Польшчы ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы.

Андрэя Пачобута ў лютым 2023 года асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў межах абмену зняволенымі паміж Беларуссю і Польшчай.

Каментары5

  • Эрнэст Панасюга , Забалацьце .
    20.10.2026
    У́се запісаны , у́сіх знойдзем .
  • Вольга
    20.10.2026
    Мальчык падпісаў сабе пажыццёвую эміграцыю ў рэшткі таго, што сёння лічыцца эрэфіяй. Кім жа ён там пасля будзе працаваць, перад тым, як склеіць ласты? Вельмі цікава. Прозвішча ў скарбонку.
  • экстрэміст
    20.10.2026
    А вось і ён, мой пракурорчык

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць