Свет44

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме

Усяго на плебісцыт было вынесена 10 пытанняў, але асноўнае было сфармулявана наступным чынам: «ці павінна Альберта заставацца правінцыяй Канады, ці ўрад Альберты павінен распачаць юрыдычную працэдуру для выхаду са складу Канады».

Фота: John Diep/Bloomberg via Getty Images

Папярэднія вынікі пасля падліку больш чым мільёна бюлетэняў (права голасу маюць крыху больш за тры мільёны выбарцаў) таксама сведчаць пра значную перавагу прыхільнікаў ідэі застацца ў складзе Канады, піша СBС.ca.

Падлічана на гэты момант, што за тое, каб Альберта заставалася ў складзе Канады, прагаласавалі 76,6% выбаршчыкаў (955 тысяч чалавек), а за правядзенне рэферэндуму аб выхадзе з Канады выказваюцца 23,4% (292 тысячы). Прычым у буйных гарадах падтрымка ідэі застацца ў складзе Канады куды вышэйшая.

СBC.ca

Альберта — галоўная нафта– і газаздабыўная правінцыя Канады: на яе прыпадае каля 80% нафтаздабычы ў краіне. Пры гэтым сырая нафта — галоўны артыкул канадскага экспарту: летась яна прынесла 142 млрд канадскіх даляраў (100 млрд даляраў ЗША).

Размешчаная на захадзе Канады Альберта не мае выхаду да акіяна, і большая частка яе нафты экспартуецца на нафтаперапрацоўчыя заводы ў ЗША.

Прыхільнікі незалежнасці скардзяцца, што правінцыя аддае занадта шмат грошай цэнтральнаму ўраду і занадта мала атрымлівае ўзамен. Яны нагадваюць, што па аб’ёме запасаў нафты Альберта займае чацвёртае месца ў свеце пасля Венесуэлы, Саудаўскай Аравіі і Ірана.

Аднак праціўнікі незалежнасці, сярод якіх і прэм’ер-міністр Альберты Даніэль Сміт, сцвярджаюць, што ў выпадку аддзялення ад Канады правінцыі давядзецца штогод траціць на стварэнне новай дзяржавы ад 50 да 170 млрд канадскіх даляраў (35—120 млрд даляраў ЗША) на працягу першых пяці гадоў.

Незалежнай Альберце давялося б ствараць усе дзяржаўныя ўстановы — ад падатковай службы да Міністэрства замежных спраў і Міністэрства абароны, распрацоўваць і прымаць уласную канстытуцыю, будаваць сваю судовую сістэму, а таксама дзяліць з Канадай федэральную маёмасць, у тым ліку нацыянальныя паркі і вайсковыя базы. Акрамя таго, як папярэджваюць праціўнікі аддзялення, Альберце давялося б узяць на сябе прапарцыянальную долю дзяржаўнага доўгу Канады.

Каментары4

  • Але
    20.10.2026
    Гэтыя рэферендумы слаба працуюць у краінах, дзе сапраўды ёсць свая ідэнтычнасць і культура, кшталту Шатландыі.

    Як яны мусяць працаваць у краі, дзе палова насельніцтва - нашчадкі эмігрантаў пачатку 20 ст., а другая - эмігранты пачатку 21 ст.
  • Ну
    20.10.2026
    Цікава, якія варыянты адказу былі на пытанне «ці павінна Альберта заставацца правінцыяй Канады, ці ўрад Альберты павінен распачаць юрыдычную працэдуру для выхаду са складу Канады»? Думаў, на рэферэндуме адказваюць толькі "Так" ці "Не" (альбо "згодны" ці "не згодны").
  • Аблом
    20.10.2026
    Расіі і Трампу не далі разваліць Канаду, плакі-плакі расійскія тролі

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць