Грамадства6868

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Ігар Марзалюк чытае будучай інтэлектуальнай эліце Беларусі лекцыі пра Дзяржынскага, а на ўрачыстай лінейцы выступае намеснік старшыні КДБ.

Дырэктарка Ліцэя БДУ Таццяна Мамчыц і намеснік старшыні КДБ Сяргей Гладышаў разам з навучэнкамі падчас рэспубліканскага суботніка ў красавіку 2026 года. Фота: інстаграм Ліцэя БДУ

У 2024 годзе Ліцэй БДУ атрымаў імя Фелікса Дзяржынскага — заснавальніка Усерасійскай надзвычайнай камісіі (ВЧК), ад якой вядзе сваю гісторыю КДБ. Цяпер чэкісты дапамагаюць арганізоўваць для навучэнцаў экскурсіі, падтрымліваюць ваенна-патрыятычны клуб, разам са школьнікамі саджаюць дрэвы, а для выкладчыкаў ладзяць паездкі з падарункамі.

Навучальны 2026/2027 год пачаўся з урачыстай лінейкі, на якой выступаў намеснік старшыні КДБ Сяргей Гладышаў.

Сяргей Гладышаў другі справа. Тут і далей фота: lyceum.by

Далей былі мерапрыемствы да дня нараджэння Фелікса Дзяржынскага.

9 верасня адбылося адкрыццё экспазіцыі «Яго імя носіць наш Лiцэй», прысвечанай Дзяржынскаму. Чырвоную стужку пераразалі дэпутат Ігар Марзалюк і старшыня мінскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар» Віктар Лісоўскі.

А Марзалюк яшчэ і прачытаў лекцыю для вучняў.

11 верасня 2026 года навучэнцам адправілі да помніка Дзяржынскаму, каб ускласці кветкі.

На сайце ліцэя заснавальніка савецкай ЧК называюць «выдатным ураджэнцам беларускай зямлі», а само мерапрыемства — знакам глыбокай павагі і ўдзячнай памяці.

Вучняў заадно звазілі і ў маёнтак Дзяржынава на экскурсію.

Туды ж праз пару тыдняў адвезлі і выкладчыкаў — у якасці падарунка да Дня настаўніка.

Спецслужбісты перадалі ліцэю карціну, а кожнаму супрацоўніку выдалі падарунак. У адміністрацыі навучальнай установы не хавалі захаплення такім клопатам:

«Ад усяго сэрца дзякуем Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь за цёплае стаўленне да нашага калектыву, за гасцінны прыём і незабыўны падарунак да прафесійнага свята. Такія моманты надоўга застаюцца ў памяці і саграваюць душу», — напісалі на сайце ліцэя.

28 верасня 2026 года навучэнцаў і выкладчыкаў павялі на магілу Дзмітрыя Федасюка — супрацоўніка спецпадраздзялення КДБ «Альфа», які загінуў пяць гадоў таму ў Мінску падчас перастрэлкі ў кватэры праграміста Андрэя Зельцэра. На сайце ліцэя апісваецца афіцыйная версія гэтай гісторыі. Федасюка называюць героем, які прыняў на сябе агонь, ратуючы таварышаў.

Ліцэісты ўсклалі кветкі да яго магілы, а паведамленне завяршылі словамі: «Мы памятаем. Мы ганарымся. Мы не забудзем».

А на самім будынку Ліцэя павесілі вялізны банэр «Памятаем героя!».

Каментары68

  • Праходзіў побач
    20.10.2026
    Рэдакцыя, дадайце ўжо рэакцыю 💩, пад такімі артыкуламі без яе — ніяк.
  • Тамаш
    20.10.2026
    Сорам табе, Сяргей. Ты ж ведаеш, что гэта бруд, якому ты служыш. Як з цябе вырас такі здраднік зямлі беларускай, розуму і сумленню чалавечаму. Не будзе тваёй душы спакою.
  • Нейкая прапаганда лгбт
    20.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць