Грамадства44

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй

У грамадскім транспарце Мінска плануюць зноў укараніць сістэму кнопкавага адчынення дзвярэй для пасажыраў. Пра гэта паведамілі ў «Мінсктрансе», адказваючы на крытыку новаўвядзення ў сацыяльных сетках.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінская праўда»

На прадпрыемстве патлумачылі, што для высвятлення меркаванняў пасажыраў правялі апытанне на сваім сайце і ў тэлеграм-каналах. Вынікі паказалі, што галасы падзяліліся амаль пароўну, аднак большасць пакуль не гатовая да такой сістэмы. Таму яе працу часова прыпынілі.

У «Мінсктрансе» адзначылі, што ў будучыні плануюць лепш інфармаваць гараджан пра новаўвядзенне і аднавіць яго выпрабаванне. Паводле прадстаўнікоў прадпрыемства, сістэма дазваляе захоўваць у салоне цяпло зімой і прахалоду летам, бо дзверы адчыняюцца толькі там, дзе гэта неабходна пасажырам. У гадзіны пік, калі пасажыраў асабліва шмат, працэс адчынення дзвярэй цалкам кантралююць кіроўцы.

Сістэму так званых разумных дзвярэй выпрабоўвалі ў Мінску з 1 мая да 31 ліпеня 2026 года. У гэты перыяд дзверы ў грамадскім транспарце адчыняліся пасля таго, як пасажыры націскалі на спецыяльныя кнопкі.

Каментары4

  • Чыстая кнопка на брудным аўтобусе
    20.10.2026
    Якім чынам чыноўнікі збіраюцца падтрымліваць чысціню кнопак на брудных ад зімовай гразі дзвярах?
    Якім чынам збіраюцца падтрымліваць санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю пад кантролем, ад пераносу інфекцыі ад аднаго пасажыра да іншага?
  • Для частаты эксперымента
    20.10.2026
    На час чарговага эксперыменту прапаную забараніць усім дзяржаўным служачым, міністрам, дэпутатам, супрацоўнікам выканкама, адміністрацый і ўсім членам іх сямей забараніць карыстацца асабістым транспартам.
    Яны павінны асабіста пратэстіраваць новую сістэму ўласнымі рукамі.
  • Капітан
    20.10.2026
    У ПДР зьмены ўнеслі, кіроўца не нясе адказнасці за гэтую кнопку?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць