За адзін дзень у двух раёнах Літвы паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі сутыкнуліся з электрадротамі. У абодвух выпадках жыхары чулі выбухі, на месца выязджалі пажарныя, піша Delfi.
Першае здарэнне адбылося 21 кастрычніка каля шостай раніцы ў вёсцы Кедайняйскага раёна. Пажарным паведамілі, што на вуліцы выбухнуў ліхтар. На месцы высветлілася, што ў электрадраты ўрэзаўся і выбухнуў кантрабандны шар. Яго абрыўкі гарэлі на ўзбочыне.

Шары кантрабандыстаў. Фота: чытач 15min.lt
Другі выклік паступіў а 23‑й гадзіне з вёскі Кайшадорыскага раёна. Мясцовы жыхар пачуў выбух і заўважыў агонь у полі. Пажарныя, якія прыехалі на месца, выявілі палаючы шар з кантрабанднымі цыгарэтамі. Ён таксама сутыкнуўся з электрадратамі.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары