Грамадства88

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык

Ён 16 гадоў курыраваў сацыяльную сферу Брэсцкай вобласці, а пасля стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Цупрыку быў 71 год.

Леанід Цупрык памёр 24 кастрычніка. Паводле адукацыі ён быў матэматыкам. Пачынаў працаваць лабарантам і настаўнікам фізікі ў Ляхавічах. Пазней стаў дырэктарам школы ў Баранавічах, а таксама ўзначальваў гарадскі аддзел адукацыі і працаваў намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама.

З 2000 па 2016 год ён быў намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Адказваў за адукацыю, ахову здароўя, культуру і сацыяльную абарону.

У Палаце прадстаўнікоў VI склікання Цупрык узначальваў камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Як паведамляе Брэсцкі аблвыканкам, развітанне з ім адбудзецца 27 кастрычніка ў 11:00 у брэсцкім Доме культуры прафсаюзаў на вуліцы Маскоўскай, 275-1.

Каментары8

  • Х
    26.10.2026
    Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама... НН зараз будзе нікралогі усім чыноўнікам друкаваць ? Памёр і памёр. Кожны дзень у нашай краіне паміраюць нашмат больш цікавыя і разнастайныя людзі, і пра іх часцей няма ўзнадкі, чым ёсць.
  • Валетава іголка
    26.10.2026
    Эх, ізноу́ не той...(
  • Это был
    26.10.2026
    Лукашист обыкновенный

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць