Здарэнні

Хлапчына з Мінска скраў са склада пяць тэлефонаў, чатыры аддаў у ламбард

Адзін пакінуў сабе.

Ілюстрацыйнае фота

26‑гадовы дзяцюк рабіў прадаўцом-кансультантам у прыватнай кампаніі. Улетку ён прысабечыў пяць дарагіх мабільных тэлефонаў, чатыры з якіх здаў у ламбарды, а адзін пакінуў сабе пра запас, пішуць Мінск-навіны.

У дачыненні да яго завялі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

Суд прызначыў два гады пазбаўлення волі са штрафам 50 базавых (2 250 рублёў).

Але суд таксама пастанавіў лічыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ўмоўным і не прыводзіць яго ў выкананне, калі на працягу двухгадовага выпрабавальнага тэрміну хлопец не ўчыніць новае злачынства, будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі: загадзя паведамляць у міліцыю пра змену месца жыхарства, пра выезд па асабістых справах у іншую мясцовасць на тэрмін больш за адзін месяц, з’яўляцца ў міліцыю па выкліку і пры неабходнасці даваць тлумачэнні адносна сваіх паводзін і ладу жыцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць