Каментары да артыкула

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай да краін Еўропы: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых

  • Так і запішам
    27.10.2026
    Адказваючы на пытанне Свабоды пра магчымасць аднавіць экспарт беларускіх калійных угнаенняў праз Еўрапейскі саюз, каб Беларусь у выніку плаціла грошы не Расіі, а партам у Польшчы і краінах Балтыі, Пшыдач заявіў, што Польшча не падтрымлівае далёкасяжнай лібералізацыі эканамічных адносін з Беларуссю./
    Пшыдач назваў сябе прыхільнікам жорсткага курсу ў дачыненні да Беларусі/

    Спадар прыхільнік жорсткага курсу ў дачыненні да Беларусі не бачыць нічога дрэннага ў тым, што Расея атрымлівае больш грошай за транзіт калію (якія Расея накіроўвае на вайну супраць Украіны).

    І не лічыць, што варта было б перанакіраваць гэты транзіт на парты ў Польшчы і краінах Балтыі. Каб Беларусь плаціла грошы за транзіт калія Польшчы і краінам Балтыі, тым самым пазбаўляючы Расею часткі грошай, якія ідуць на вайну.
  • Indrid Cold
    27.10.2026
    І вельмі добра - калі Лойка, Кавалеўскі і іншыя балаболы хочуць дамаўляцца з Лукой - ніхто не перашкаджае ім паехаць у Беларусь і дамовіцца. Анджэй Пачобут ездзіў і нічога. Таму трэба не еўрапейскім чыноўнікам дурыць галаву, а ехаць да лукі :)
  • Tut
    27.10.2026
    Відаць, што Польшча ўшчэнт разнесла гэты недарэчны ліст былых палітвязняў, якія намагаюцца зняць санкцыі з Лукашэнкі проста так, без аніякага спынення рэпрэсіяў.
  • Staru Litwin
    27.10.2026
    Malajcy paliaki, paslali ahientaŭ režymu i «karysnych idyjotaŭ» u napramku ruskaha vajennaha karablia. Spadziajusia, reakcyja Litvy budzie takoj ža.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць