У Беларусі запусцілі першыя магутнасці новага калійнага камбіната
Калійны камбінат у Любанскім раёне пачала будаваць у 2016 годзе кампанія «Слаўкалій», створаная Міхаілам Гуцэрыевым.

У Любанскім раёне запусцілі першую і другую чэргі Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната. Як расказаў на нарадзе ў Лукашэнкі першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў, у 2026 годзе на новым прадпрыемстве плануюць атрымаць 500 тыс. тон калійных угнаенняў, піша БелТА.
Калійны камбінат у Любанскім раёне пачала будаваць у 2016 годзе кампанія «Слаўкалій», створаная расійскім бізнесменам Міхаілам Гуцэрыевым. Праект ацэньвалі ў $2 млрд, з іх $1,4 млрд — крэдыт Банка развіцця Кітая. Але ў 2021 годзе пасля ўвядзення заходніх санкцый супраць Гуцэрыева і калійнай галіны Беларусі фінансаванне праекта спынілася.
Будаўніцтва аднавілася ў канцы 2023 года. Правапераемнікам «Слаўкалія» стала дзяржаўнае прадпрыемства «Нетры Нежын», якое ў маі 2025 года ўзначаліў былы генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты. Тады ж падчас паездкі ў Любанскі раён Лукашэнка прыняў шэраг рашэнняў, накіраваных на завяршэнне будаўніцтва і адначасовае развіццё Любанскага раёна.
У верасні 2025 года на Нежынскім камбінаце атрымалі першую таварную прадукцыю. На сёння выпушчана каля 400 тыс. тон калійных угнаенняў, якія знайшлі сваіх пакупнікоў на знешніх рынках.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары