З 2 лістапада ў Беларусі на платных аўтамабільных дарогах пачалі працаваць дадатковыя сродкі кантролю за аплатай праезду. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту.

Цяпер дзейная сістэма кантролю выкарыстоўвае новае праграмнае забеспячэнне на аснове штучнага інтэлекту, якое працуе разам з абсталяваннем для відэафіксацыі. Яно дазваляе аўтаматычна выяўляць на платных участках дарог транспартныя сродкі, уладальнікі якіх не аплацілі праезд ва ўстаноўленым парадку.
У Мінтрансе разлічваюць, што новаўвядзенне дапаможа павысіць дысцыпліну карыстальнікаў платных дарог, а таксама спыняць выпадкі наўмыснага зняцця бартавых прылад і праезду без аплаты.
Новую сістэму распрацавалі адзіны аператар інтэлектуальнай транспартнай сістэмы — РУП «Белдарсувязь», аператар сістэмы электроннага збору платы і Транспартная інспекцыя.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары