Грошы знайшлі ў бабуліным доме пасля пажару.

Беларуска паказала ў Threads тры абгарэлыя купюры і спытала, ці памяняюць такія грошы ў банку, піша Onliner.by.
Грошы знайшлі ў бабуліным доме пасля пажару. На фота відаць, што банкноты моцна пацярпелі ад агню, але іх серыйныя нумары захаваліся. Публікацыя набрала больш за 1,1 млн праглядаў.
Карыстальнікі Threads выказалі меркаванне, што грошы павінны прыняць. Некаторыя раілі звярнуцца адразу ў Нацыянальны банк. Іншыя дзяліліся асабістым досведам: напрыклад, адна жанчына расказала, што ёй памянялі купюру, якую пагрыз сабака.
Да абмеркавання далучыўся і афіцыйны акаўнт Беларусбанка. Там патлумачылі, што праверыць купюры можна падчас звароту ў аддзяленне. Банк можа прыняць пашкоджаныя банкноты, калі яны страцілі не больш за 45% сваёй першапачатковай плошчы. Гэта датычыцца і грошай, сапсаваных агнём, вадой або іншымі вадкасцямі.
Галоўнае, каб пашкоджанні не перашкаджалі вызначыць сапраўднасць купюры. Пры звароце трэба ўзяць з сабой пашпарт.
У выніку ўсё скончылася добра: аўтарка паведаміла, што ёй памянялі ўсе тры купюры.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары