Свет44

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна

НАТА распрацоўвае новую стратэгію абароны на выпадак нападу Расіі, якая прадугледжвае не толькі спыненне наступу праціўніка на тэрыторыі краін альянсу, але і ўдары па вайсковых і прамысловых аб’ектах у глыбіні расійскай тэрыторыі. Пра гэта піша The Wall Street Journal.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

На працягу дзесяцігоддзяў еўрапейская абарона будавалася вакол прадухілення прасоўвання савецкіх, а пазней расійскіх войскаў у выпадку перасячэння імі межаў НАТА. Аднак вайна ва Украіне і ўзмацненне расійскай агрэсіі прымусілі альянс перагледзець гэты падыход.

Пад кіраўніцтвам вярхоўнага галоўнакамандуючага аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Алексуса Грынкевіча распрацавалі меры, якія прадугледжваюць удары па вайсковых базах, складах, шляхах забеспячэння і прамысловых аб’ектах далёка за лініяй фронту — непасрэдна на тэрыторыі Расіі.

Генерал-маёр польскага войска Ірэнеуш Новак заявіў выданню, што вайна ва Украіне навучыла НАТА: абарона павінна ўключаць і нанясенне ўдараў у адказ. Паводле яго слоў, у выпадку канфлікту з Расіяй альянс хацеў бы атакаваць яе вайскова-прамысловую базу. Дакладныя ўдары на вялікую глыбіню расійскай тэрыторыі варта разглядаць як сродак стрымлівання. Новак таксама адзначыў, што калі б Украіна мела такія магчымасці ў пачатку вайны, баявыя дзеянні маглі б не ператварыцца ў пазіцыйныя бітвы, падобныя да тых, што адбываліся падчас Першай сусветнай вайны.

Планаваныя ўдары могуць наносіцца высокадакладнымі ракетамі і больш таннымі сродкамі, у тым ліку беспілотнікамі. Іх радыус дзеяння складзе ад прыкладна 150 кіламетраў да некалькіх тысяч кіламетраў за лініяй фронту. Сярод магчымых цэляў — не толькі традыцыйныя вайсковыя аб’екты, такія як аэрадромы і вайсковыя базы, але і прамысловыя прадпрыемствы, крытычная інфраструктура і аб’екты, звязаныя з сыравіннай базай Расіі. Паводле WSJ, план прадугледжвае аўтаматычнае нанясенне такіх удараў у выпадку расійскага нападу.

У чэрвені НАТА ўпершыню ў гісторыі альянсу правяло сімпозіум, прысвечаны ўдарам на вялікую глыбіню. А на нядаўняй канферэнцыі па бяспецы ў Варшаве Грынкевіч падрабязна выклаў гэты падыход у прамове пра сваю «тэорыю перамогі».

Яна прадугледжвае, што абарончыя сілы НАТА спачатку спыняць першую хвалю нападу, а затым сарвуць далейшыя дзеянні агрэсара. Калі праціўнік паспрабуе працягнуць наступленне, альянс будзе разбураць усю сістэму вядзення ім вайны. Удары будуць наносіцца не толькі па войсках, якія наступаюць, але і па ўсім, што іх падтрымлівае, забяспечвае і кантралюе, заявіў Грынкевіч.

Пры гэтым стратэгія не прадугледжвае пераходу да выкарыстання ядзернай зброі.

Цэнтральнае месца ў плане займае высокадакладная зброя вялікай далёкасці. Сярод ужо вядомых сістэм называюцца ракеты Tomahawk і ATACMS, а таксама новыя распрацоўкі. Еўрапейскія краіны спяшаюцца папоўніць запасы крылатых ракет Storm Shadow, SCALP і Taurus, а таксама распрацоўваюць новыя ўзоры ўзбраення.

Паводле Фабіяна Хофмана, старшага навуковага супрацоўніка Нарвежскага інстытута абаронных даследаванняў, цяпер у Еўропе каля 20 вытворцаў рэалізуюць не менш за 48 праектаў па стварэнні недарагіх крылатых ракет. Аднак не ўсе гэтыя праекты будуць паспяховымі.

Падобную тактыку, якую часам апісваюць як «стральбу па лучніку замест абароны ад стрэл», у апошнія гады выкарыстоўвае Украіна. Кіеў наносіць удары па расійскіх вайсковых і эканамічных аб’ектах, ужываючы ўсё больш магутную зброю, у тым ліку ўласныя крылатыя ракеты «Фламінга».

Разам з тым эксперты звяртаюць увагу на тое, ці будуць еўрапейскія палітыкі гатовыя рэалізаваць новую ваенную дактрыну. Былы кіраўнік апарату Міністэрства абароны Германіі Ніка Ланге адзначыў, што існуе разрыў паміж ваенным планаваннем, якое прадугледжвае наступальныя элементы для абароны ад Расіі, і палітычным бачаннем абароны як будаўніцтва сцяны або стварэння «сцяны ад дронаў».

Нягледзячы на гэта, вайсковыя камандзіры НАТА настойваюць на неабходнасці хутка павялічыць арсенал сродкаў для ўдараў па цэлях у глыбіні расійскай тэрыторыі.

Ірэнеуш Новак сфармуляваў пасланне Маскве так:

«Не рабіце глупстваў, бо мы можам вас пакараць. Але каб гэтыя словы гучалі пераканаўча, мы павінны валодаць адпаведнымі магчымасцямі».

Каментары4

  • Юзік
    04.11.2026
    Спачатку возьмем Гародню, потым праз Ліду ўжо прамая шаша на Менск!)))
    трапяшчэ, сіпатае-вусатае!
    (спадзяюся мой камент заскрыніць грызаронак і будзе як пудзіла для яго аўдыторыі)
  • иначе никак
    04.11.2026
    Ну, либо в НАТО одни дураки, либо НАТО живёт своей жизнью, полностью оторванной от реальности, если, НАТО, не будет понимать простых истин, что, на Кремль (РФ), действует только грубая сила.
    Это подтверждает война в Украине, только удары в глубь России, по больным точкам, могут остановить Россию от вторжения в Прибалтику и Польшу.
  • Ь
    04.11.2026
    Давай Беларус не подведи

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў47

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць