Свет33

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў

Агульнае багацце дзесяці найбагацейшых людзей свету за кастрычнік 2026 года скарацілася на 273 мільярдаў даляраў і на 1 лістапада складала 2,8 трыльёна даляраў. Як паведамляе Forbes, прычынай стала падзенне акцый тэхналагічных кампаній на фоне слабых фінансавых вынікаў і асцярог інвестараў наконт вялікіх выдаткаў на развіццё штучнага інтэлекту.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Найбольш пацярпеў заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск: за месяц ягоны капітал зменшыўся на 68 мільярдаў даляраў — да 869 мільярдаў. Асноўнай прычынай стала падзенне кошту акцый SpaceX на 11%. Яны складаюць амаль 80% яго багацця. Рост акцый Tesla на 13% не змог кампенсаваць гэтыя страты.

Другое месца па памеры страт заняў сузаснавальнік Google Лары Пэйдж, які страціў 53 мільярды даляраў. Яго капітал ацэньваецца на 233 мільярдаў. Яшчэ адзін сузаснавальнік Google Сяргей Брын за месяц страціў 49 мільярдаў даляраў, а ягонае багацце цяпер складае 214 мільярдаў. Пры гэтым акцыі мацярынскай кампаніі Google — Alphabet — патаннелі больш чым на 18%.

З дзесяці найбагацейшых людзей свету ў кастрычніку павялічыць свой капітал здолелі толькі двое — Стыў Балмер і Уорэн Бафет.

Заснавальнік Microsoft Стыў Балмер разбагацеў на 1 мільярд даляраў, дасягнуўшы капіталу на 162 мільярды. Гэта адбылося пасля росту акцый Microsoft на 2%.

Інвестар Уорэн Бафет павялічыў сваё багацце на 13 мільярдаў даляраў — да 154 мільярдаў. Акцыі яго кампаніі Berkshire Hathaway падаражэлі на 9%.

Дзесяць найбагацейшых асоб свету на пачатак лістапада 2026 года:

  1. Ілан Маск (Tesla і SpaceX) — 869 мільярдаў даляраў (мінус 68 мільярдаў за месяц). Асноўныя актывы —.
  2. Джэф Безас (Amazon) — 361 мільярд (мінус 8 мільярдаў).
  3. Лары Пэйдж (Google) — 233 мільярды (мінус 53 мільярды).
  4. Майкл Дэл Dell Technologies — 229 мільярдаў (мінус 40 мільярдаў).
  5. Сяргей Брын (Google) — 214 мільярдаў (мінус 49 мільярдаў).
  6. Марк Цукерберг (Meta) — 211 мільярдаў (мінус 40 мільярдаў).
  7. Джэнсэн Хуанг (Nvidia) — 178 мільярдаў (мінус 22 мільярды).
  8. Лары Элісан (Oracle) — 172 мільярды (мінус 8 мільярдаў).
  9. Стыў Балмер (Microsoft) — 162 мільярды (плюс 1 мільярд).
  10. Уорэн Бафет (Berkshire Hathaway) — 154 мільярдаў (плюс 13 мільярдаў).

Каментары3

  • Навошта
    04.11.2026
    Бедненькія! Можа, скінемся, каб ім дапамагчы?
  • Ура, таварышы?
    04.11.2026
    У Беларусі бальшавікі хутка вырашылі падобныя "праблемы" пасля 1917, а ў Заходняй Беларусі пасля 1939 г.
  • Морак
    04.11.2026
    л. 22 міліярды прыйшло .

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць