Скончылася галасаванне кампаніі «Расліна года — 2027», арганізаванай «Батанічным таварыствам» пры падтрымцы партала «Смартпрэс» і кампаніі «Дзікая прырода», піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Усяго было атрымана 3277 галасоў на пяці анлайн-пляцоўках:
Першае месца заняў чабор, які сабраў 1118 галасоў (34%.)
Другое месца заняў дуб звычайны — 783 голас (24%) Трэцяе — венерын чаравічак — 594 галасы (18%).
Чабор стаў лідарам на чатырох з пяці пляцовак і з істотным адрывам стаў пераможцам! Ён зменіць расліну 2026 года — верас звычайны.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу

Каментары