Пад Мінскам 85‑гадовая жанчына правалілася ў склеп і не магла вылезці
У Мінскім раёне ратавальнікі дапамаглі 85‑гадовай пенсіянерцы вылезці са склепа. Здарэнне адбылося раніцай 5 лістапада ў вёсцы Вялікі Трасцянец.

Скрыншот з відэа
Жанчына выпадкова ўпала ў пограб на ўласным падворку і не змагла самастойна вылезці.
Яе знайшоў сын, які і выклікаў ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС з дапамогай трыногі паднялі пенсіянерку са склепа і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Жанчыну шпіталізавалі.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары