Няшчасны выпадак адбыўся ў Глыбоцкім раёне ўчора, паведаміў Следчы камітэт.

Увечары браты (9 і 11 гадоў) знайшлі схаваныя на шафе петарды. Малодшы падпаліў адну з іх з дапамогай запальніцы.
Калі патушыць «цацку» не ўдалося, хлопчык паспрабаваў вынесці яе на вуліцу, але яна выбухнула ў яго ў руцэ. З выбуховымі траўмамі і апёкамі школьніка шпіталізавалі.
Піратэхніку бацькі набылі да Новага года на просьбу дзяцей. Даўжыня петарды, якая выбухнула, складала каля 12 см.
Усе абставіны здарэння, у тым ліку прычыны і ўмовы, якія паспрыялі атрыманню дзіцем траўмаў, будуць высветленыя падчас праверкі.
Каментары