Грамадства1111

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары

Статус «лідара» прапануецца перакідваць штогод — як гарачую бульбу.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: instagram.com/stranadlyazhizni

Паплечнікі Сяргея Ціханоўскага падзяліліся з «Нашай Нівай» праектам стварэння прыдуманага ім «Аб'яднанага офіса дэмакратычных сіл Беларусі».

Як плануецца, у новым органе было б 14 дэлегатаў.

Сем з іх пастаянныя — Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала, Валерый Цапкала, Сяргей Ціханоўскі.

Яшчэ сем прапануецца штогод нейкім чынам абіраць.

Галоўная ідэя ў тым, што цяперашні статус Святланы Ціханоўскай як лідаркі дэмакратычных сіл будзе штогод перадавацца камусьці іншаму.

Ціханоўскай прапануецца даць кіраваць «Аб'яднаным офісам» першы год, а пасля яе будуць чакаць «выбары».

Няясна, месца лідара зможа заняць толькі нехта з сямі пастаянных членаў ці на яго будуць прэтэндаваць і часовыя ўдзельнікі.

Падобная ідэя ўжо была ў беларускай апазіцыі ў другой палове 2000-х. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года лідарам дэмакратычных сіл быў адзіны кандыдат Аляксандр Мілінкевіч, але менш папулярныя кіраўнікі партый з гэтым мірыцца не жадалі. Яны прапаноўвалі калектыўнае кіраўніцтва, у якім статус лідара пастаянна пераходзіць з рук у рукі. У выніку на Кангрэсе дэмакратычных сіл у маі 2007 года Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы перайшлі на ратацыйнае сустаршынства, якое дзялілі паміж сабой Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч. Ідэя правалілася, ніхто з гэтых сустаршыняў нават не дайшоў да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

«Наша Ніва» звярнулася да Сяргея Ціханоўскага з дадатковымі пытаннямі наконт яго ініцыятывы. Ён вырашыў не адказваць на іх.

Каментары11

  • Юзік
    09.11.2026
    сярожа хоча танцаваць пад дудку Вячоркі?)
    btw ніхто сяргею не забараняе быць лідарам
  • БЕРАСЦЬ
    09.11.2026
    Давай да свіданія, Сяргей! Мы ўжо ўбачылі, што вы сабой уяўляеце. А Цапкалаў пабачылі ў "дзеянні". І ўзровень палітычнага мыслення Калеснікавай таксама. Давай да свіданія!
  • Лайдак
    09.11.2026
    Чалавек ніяк не зразумее, што ён ужо згубіў давер беларусаў, менавіта з-за сваіх паводзін і выказванняў.
    Сярога, уладкуйся ужо на працу таксістам якім, ды не дуры патыліцу

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць