Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася
«Тры ўпакоўкі ў смецце», — скардзяцца пакупнікі.

Скрыншот відэа з Threads
Беларусы апошнія дні скардзяцца ў сацсетках на яйкі ад агракамбіната «Дзяржынскі».
На фота бачна, што ўнутры некаторых яек ёсць цёмнае рэчыва.
«Гэта наогул прыдатнае да ежы?» — недаўмяваюць пакупнікі.
Часта яйкі ў кантэйнеры пабітыя. «Тры ўпакоўкі ў смецце», — скардзяцца людзі.

Скрыншот відэа з Threads
Агракамбінат пракаментаваў сітуацыю.
«У сувязі са збоем абсталявання на вытворчасці частка партыі яек аказалася непрыдатнай да рэалізацыі. Мы аператыўна прынялі меры і адклікалі неналежную партыю тавару з гандлёвых аб'ектаў», — напісаў вытворца ў сацсетках.
Каментары