У Крамлі пачаліся перамовы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна са спецыяльнымі пасланнікамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам, паведамляе РБК.

Скрыншот відэа kremlin.ru
Раніцай амерыканскія дыпламаты прыляцелі ў Маскву. Памочнік кіраўніка дзяржавы Юрый Ушакоў раней заяўляў, што Пуцін абмяркуе з Уіткафам і Кушнерам пытанні, якія могуць прывесці да ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.
Пуцін заявіў, што для Расіі існуе толькі адна лінія размежавання з Украінай — гэта дзяржаўная мяжа. Па яго словах, Расія ведае, што ўкраінцы падымаюць тэму «шэрых зон».
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары