Цэны рэгулярна здзіўляюць беларусаў. Але на некаторых прылаўках можна сустрэць і зусім неверагодныя цэннікі, піша Tochka.by.

Так, у адным з гандлёвых пунктаў можна набыць беларускія агуркі па 30 рублёў за кілаграм.
Хоць сезон ужо скончыўся, такі фермерскі прадукт сапраўды прыцягвае ўвагу.
«Дзе вы яшчэ такія знойдзеце!? Гэта мае агуркі. Я сама іх вырасціла!» — з гонарам распавяла прадавачка.
Дарэчы, на суседнім прылаўку падобны адборны «Раднічок» каштуе 12—17 рублёў за кілаграм.



Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што агуркоў у гэтым сезоне ўжо стала менш. Але на рынку можна знайсці варыянты і па 3—9 рублёў за кілаграм.

А ў некаторых месцах былі і дарагія памідоры. Самы «неверагодны» кошт — на імпартныя з Узбекістана.
Яны салодкія і грунтавыя. За іх просяць ажно 55 рублёў за кілаграм.

Каментары