Брытанскі акцёр Роберт Патынсан афіцыйна атрымаў ролю Джэймса Бонда ў наступным фільме знакамітай кінафраншызы пра агента 007. Ён заменіць Дэніела Крэйга, які сыграў Бонда ў пяці фільмах, паведамляе Variety.

Роберт Патынсан назваў запрашэнне на гэтую ролю вялікім гонарам і прызнаўся, што даўно марыў пра такую магчымасць. Ён таксама падзякаваў рэжысёру будучай стужкі Дэні Вільнёву і кінастудыі Amazon MGM Studios.
Вільнёў адзначыў, што акцёр прынясе ў вобраз Бонда новыя рысы і энергію. Раней рэжысёр працаваў з Патынсанам над фільмам «Дзюна: Частка трэцяя».
Апошні раз Дэніел Крэйг з'явіўся ў ролі агента 007 у фільме «Не час паміраць», які выйшаў у 2021 годзе. Пасля гэтага прыхільнікі франшызы абмяркоўвалі, хто стане яго пераемнікам.
Сярод магчымых кандыдатаў называлі Калума Цёрнэра, Джэйкаба Элардзі, Нікаласа Холта і іншых акцёраў. У выніку выбар спынілі на Роберце Патынсане.
Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць
Беларусь згадалі ў папулярным шпіёнскім серыяле — ізноў
Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда
Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары