Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара
Кампанія працягвае працаваць у звычайным рэжыме.

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара. Пра гэта заявіў новы старшыня рады Харві Джонс, піша NBC.
Ён адмовіўся каментаваць абставіны сыходу Хуанга і ход расследавання, якое працягваецца, адзначыўшы, што кампанія прадаставіць дадатковую інфармацыю, калі палічыць гэта мэтазгодным.
Часовая кіраўніца Nvidia Калет Крэс заявіла, што пасля сыходу Хуанга кампанія працягвае працаваць у звычайным рэжыме. Паводле яе слоў, Nvidia падтрымлівае сувязь з кліентамі, пастаўшчыкамі і партнёрамі, якія «на 100%» падтрымліваюць кіраўніцтва кампаніі.
17 лістапада Хуанг упершыню публічна выказаўся пасля адстаўкі і сам заявіў пра гатоўнасць вярнуцца. Акрамя таго, пазней ён пагадзіўся даць паказанні перад банкаўскім камітэтам Сената ЗША на фоне скандалу вакол ягоных сувязяў з меркаванай кітайскай шпіёнкай і расследавання дзейнасці кампаніі.
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг хоча вярнуцца на пасаду
«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі
Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў
Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia
Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак
Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia
Каментары