У Белавежскай пушчы ўпершыню для Беларусі знайшлі новы від міксаміцэтаў — Physarum atroviolaceum. Навуковы артыкул пра гэтае адкрыццё, аўтарам якога стаў супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Яўген Мароз, апублікавалі ў спецыялізаваным часопісе «Новости систематики низших растений».

Міксаміцэт знайшлі на гнілой драўніне дуба ў ялова-грабавай дуброве. Гэта восеньскі від, які сустракаецца з сярэдзіны жніўня да лістапада.
Physarum atroviolaceum лічыцца надзвычай рэдкім у сусветным маштабе. Раней яго знаходзілі ў Польшчы, Францыі, Японіі, на Сейшэльскіх астравах і ў Маскоўскай вобласці Расіі.

Міксаміцэты, або слізевікі, — жывыя арганізмы, якія не належаць ні да грыбоў, ні да раслін, ні да жывёл. Яны ўяўляюць значную цікавасць для навукоўцаў.
Каментары