Улада1111

«Ці лёгка дамаўляцца з беларускім кіраўніцтвам? Вельмі лёгка, так лёгка!»

Пуцін у Крыме іранізаваў пра адносіны з Беларуссю.

Прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ніякай інфармацыйнай вайны паміж Расеяй і Беларуссю няма.

«Я не бачу ніякай інфармацыйнай вайны, — заявіў Пуцін расейскім журналістам пасля сваіх перамоваў з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам у яго рэзідэнцыі ў Крыме. — Я мала чытаю перыёдыкі, мала гляджу падобнага роду электроннай прэсы ў штодзённым рэжыме».
«Я не бачу ніякіх прыкмет якойсьці вайны, якіх бы то ні было баявых дзеянняў,
і не выпадкова цікаўлюся, ці ёсць ахвяры», — сказаў Пуцін. «Прэса часта востра рэагуе на нейкія рэчы, вось у адносінах да мяне, дзейнага прэзідэнта Расеі, іншых нашых палітычных дзеячаў мы часта бачым дастаткова вострыя матэрыялы, і гэта што, вайна? — рытарычна запытаўся ён. — На жаль, нашы калегі часта лічаць, што калі з’яўляюцца такога роду матэрыялы, што яны неяк ініцыяваць. Але гэта не так».

На думку прэм’ера, «найлепшая рэакцыя на такія матэрыялы ў выпадку, калі хтосьці лічыць, што яны несправядлівыя, — адказваць таксама ў інфармацыйнай прасторы».

«Яны могуць прадставіць аргументы аўтарам матэрыялаў, якія яны лічаць несправядлівымі, і я нават не разумею, пра што ідзе гаворка», — дадаў ён.

«Раскажыце мне, аб чым гэтыя матэрыялы, і я пракаментую», — адказаў Пуцін на ўдакладненне журналістаў аб тым, што на расійскім тэлебачанні прайшлі ў эфіры праграмы з кампраметуючай інфармацыяй аб беларускім кіраўніцтве.

«Ці лёгка дамаўляцца з беларускім кіраўніцтвам? Вельмі лёгка, так лёгка! — пад’ялдыкнуў Пуцін. — Калі гаворка ідзе пра грошы, аб’ёмах паставак энергарэсурсаў, усім хочацца атрымаць штосьці на дурняк ад Расеі, а калі не ўдаецца, узнікае раздражненне».

«У той жа час мы павінны ўлічваць законныя інтарэсы нашых партнёраў, — падкрэсліў прэм’ер-міністр Расеі. — Я мяркую, што мы так і робім: мы ж дамовіліся з беларускімі калегамі, падпісалі кантракт у 2007 годзе, і мы не просім нічога залішняга за рамкамі гэтага кантракта, мы просім толькі выконваць падпісаныя намі дамоўленасці, больш нічога не трэба».

«Але калі нам кажуць: давайце мы сёлета закупім менш, а ў наступным — у два разы больш, і мы згаджаемся, а ў наступным годзе нам кажуць, што давайце зробім, як у мінулым, нават у гэтым выпадку мы стараемся знайсці кампраміс, — працягнуў Пуцін, — мы спрабуем змякчыць ўваходжанне ў рынкавыя ўмовы».

«Усе хочуць купіць танней, а прадаць даражэй, гэта звычайная справа, тут няма чаго нагнятаць. Але калі падпісаны дагавор, то яго трэба выконваць», — заключыў ён.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення4

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»12

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення4

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць