Улада

Сьвет паўстаў на абарону Тані

Студэнтку-чацьвёртакурсьніцу факультэту міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяну Хому 24 лістапада адлічылі за «адкрытую непавагу да БДЭУ і парушэньне правілаў унутранага распарадку».

Зрэшты, сама Тацяна кажа, што рашэньне пра яе выключэньне прымалі на значна вышэйшым узроўні, чым кіраўніцтва ўнівэрсытэту. Пра гэта сьведчыць, што «прадстаўнік выхаваўчага аддзелу БДЭУ», які праводзіў зь дзяўчынай гутарку, аказаўся супрацоўнікам КДБ. Рэктар нават ня стаў выклікаць для тлумачэньняў студэнтку-выдатніцу, у якой за ўсе гады навучаньня не было ніводнага спагнаньня ці вымовы.

25 лістапада за дзьве (!) гадзіны яе выселілі з інтэрнату — выкінулі на двор у завею.

Рэакцыя эўрапейскіх арганізацый была хуткай. ESIB зьвярнуўся да Эўрапейскай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў, куды ўваходзіць і БДЭУ, з просьбай перагледзець членства беларускага ўнівэрсытэту.

Эўрапейскія партнэры БДЭУ — UNESCO, «Міжнародная адукацыя», Эўрапейскі моладзевы форум і інш. — атрымалі прапанову спыніць кантакты з унівэрсытэтам. Падтрымалі студэнтку Асацыяцыя рэктараў Нямеччыны, унівэрсытэт Сарбона ў Парыжы. Пра студэнтку напісалі вядучыя газэты Эўропы.

Да рэктара Шымава зьвярнуўся рэктар Венскага ўнівэрсытэту Георг Вінклер з просьбай перагледзець рашэньне пра выключэньне Тацяны. Такая ж просьба — і ў лісьце міністра адукацыі Швэцыі Лейфа Пагроцкі.

Зразумелую салідарнасьць з выгнанай выказвае й моладзь. Нарвэскія студэнты ў першы ж дзень стварылі інтэрнэт-старонку, дзе зьбіралі подпісы ў абарону Т.Хомы. На сераду іх набралося больш за 5700 з 40 краінаў сьвету. На аналягічнай беларускай старонцы www.studenty.alternativy.net іх сабрана 720.

У Інтэрнэце зьявіўся зварот ананімнага «Студэнцкага камітэту БДЭУ», які абвясьціў пра пачатак бестэрміновых 30-хвілінных студэнцкіх страйкаў. Сутнасьць іх у тым, каб прыходзіць штодня а 9-й да галоўнага корпусу БДЭУ на Партызанскім праспэкце й моўчкі стаяць. Сама Тацяна да абвесткі паставілася насьцярожана: «Я такой структуры ня ведаю. Да таго ж час выбраны няўдала: мой факультэт цяпер займаецца ў другую зьмену, значыць, студэнты прачынаюцца бліжэй да абеду». 28 лістапада ніякіх «страйкоўцаў» не было…

Тацяна падала скаргу ў Міністэрства адукацыі на беспадстаўнае выключэньне. Станоўчыя характарыстыкі для студэнткі паабяцалі напісаць выкладчыкі БДЭУ.

За мяжу дзяўчына не зьбіраецца. Для Тацяны прынцыпова давучыцца менавіта на факультэце міжнародных адносінаў БДЭУ: «Гэтаксама прынцыпова, як тое, што я гавару паўсюдна па-беларуску».

Прапановаў пра замежнае навучаньне яна пакуль ня мае: «Але пры маіх ведах і здольнасьцях я пры неабходнасьці паступлю на агульных умовах». Тацяна бачыць перад сабою некалькі варыянтаў разьвіцьця падзеяў — ад аднаўленьня праз суд, да аднаўленьня праз год, два ці пры новым кіраўніцтве.

У аўторак Тацяна Хома сустрэлася з прадстаўнікамі менскага офісу АБСЭ. Цяпер прадстаўнікі офісу разглядаюць магчымасьць сустрэчы з рэктарам БДЭУ У.Шымавым. Тацяна і яе сябры-студэнты, натхнёныя калясальнай падтрымкай, вераць у перамогу справядлівасьці.

Калі вярстаўся нумар, прыйшла ведамка, што рэктар Шымаў адмовіўся адмяніць сваё рашэньне.

1350 чалавек

пацярпелі ў краіне з палітычных прычынаў за 2001—2005 гады: арыштоўваліся або былі звольненыя, адлічаныя з вучэльняў. Такія лічбы прыводзяць праваабаронцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік21

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускія крамы завезлі міні-кукурузу з Кітая1

Палякі на мяжы з Беларуссю, выклікаючы сваіх ратавальнікаў, трапляюць да беларускіх2

У Аўстраліі афіцыйна заявілі пра пачатак Эль-Ніньё4

«Клон» малдаўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы1

Казарцаў: Буду ў «Міратворцы» са Святланай Алексіевіч, Максам Каржом і Сяргеем Ціханоўскім49

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?9

У Германіі ў адной са старых кніг неспадзявана знайшлі дарчы надпіс Альберта Эйнштэйна1

У Полацкім раёне карова захрасла галавой у трактарным каўшы

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік21

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць