Культура74

Алексіевіч: «Мы скатваемся да грамадзянскага канфлікту»

Беларускае грамадства ўсё больш падзяляецца на тых, хто «за» і хто «супраць» улады, лічыць пісьменніца.

Падчас выступу на цырымоніі ўручэння прэміі шведскага ПЭН-цэнтру ў Стакгольме, Святлана Алексіевіч выказала думку, што паміж уладай і народам існуе своеасаблівая здзелка.

«Мы жывём на вельмі вялікай адлегласці: інтэлектуалы, інтэлігенцыя і народ. Ёсць і страх, і дубінкі, і Плошча. Але апроч гэтага існуе вялікая здзелка, што самае страшнае».

Беларускі народ — разумны і таленавіты.

Усе разумеюць, што ў краіне дыктатура і што ўлада несправядлівая, Але пагаджаюцца з такімі правіламі гульні ў абмен на нармальны заробак, аўтамабіль і адпачынак у Турцыі ці Егіпце.
І пакуль не пачаўся эканамічны крызіс, калі стала жыць дрэнна, людзі ўвогуле не задумваліся наконт нейкіх пераменаў, лічыць Алексіевіч.

«І гэта ўсе людзі, якіх я люблю. Я вырасла ў вёсцы. Мае бацькі — сельскія настаўнікі. Мой бацька размаўляў з кожнай бабулькай, і мяне навучыў так жыць. Калі я прыязджаю ў Беларусь (з-за канфлікту з уладай, з Лукашэнкам, я вымушана з’ехаць за мяжу), я еду ў вёску ці маленькі горад, дзе сапраўдная Беларусь. І

галоўнае не страх, а «абы было ціха», «абы не было горш, чым ёсць».

Размовы пра свабоду слова і самавыражэння не выклікаюць водгука ў простых людзей. Як і пра тое, што

на «Плошчу» ідуць дзеці, а іх бацькі сядзяць на кухнях
ці ў вясковых хатах.

«Людзі заўсёды кажуць адно і тое ж: «Паглядзі, крамы — поўныя кілбасы, сыра. А раней жа нічога не было».

Як быццам, кілбаса — гэта свабода.
Нейкая метафізічная кілбаса».

«Становіцца відавочным, хоць гэтага не разумеем мы самі, не разумеюць на Захадзе — мы скатываемся да грамадзянскага канфлікту, да крыві. Мала таго, што ў турмах яшчэ дзясяткі людзей, прымаюцца новыя законы. Улада гатовая ваяваць з народам».

С.Алексіевіч узгадала нядаўкі закон пра КДБ, а таксама выказванні кіраўніка дзяржавы пра стварэнне тэрытарыяльнай арміі.

У размовах з дзясяткамі маладзёнаў пісьменніца чула тое, пра што раней чытала ў Салжаніцына.

«

Сотні лепшых, шчырых маладых людзей маюць вопыт турэмнага зняволення ці пераследу, то бок вопыт барацьбы.
З аднаго боку, гэта выклікае захапленне. А з іншага, гэта ўсё небяспечна. Яны хочуць свабоды і хочуць адпомсціць».

Але больш за ўсё адпомсціць ўласнаму народу хоча ўлада. Бо як іначай растлумачыць, што армія праходзіць спецыяльныя вучэнні па барацьбе з грамадзянскім насельніцтвам, лічыць Алексіевіч.

Пісьменніца параўноўвае выказванні Лукашэнкі са словамі Гітлера і Кадафі.

«Выступаючы перад міліцэйскімі чыноўнікамі, Лукашэнка прыхавана працытаваў Гітлера. Ён сказаў: «Не думайце пра тое, ці добра вы робіце. Пра гэта буду думаць я». Гітлер казаў: не думайце пра сумленне. Ваша сумленне гэта я», — адзначае Алексіевіч.

«Відаць, моцнае ўражанне пакінула на яго смерць яго лепшага сябра Кадафі. Бо яго нядаўнія словы гучалі, што народ павінен абараняцца (ад каго?). Што кожны аўтамат і кулямёт, якія ёсць на тэрыторыі Беларусі, павінен належаць канкрэтнаму чалавеку. Як вы помніце, Кадафі таксама казаў, што народ падымецца за яго, і ўсім раздаць вінтоўкі».

У замежнай прэсе Лукашэнку называюць і «сусветным моськам», і «бульбяным дыктатарам». Гэта смешна, але мы яго закладнікі,
адзначае пісьменніца.

Ёй даводзілася размаўляць з хлапцом, якога пасля 19 снежня выгналі не толькі з вучобы, але і з дому. Размаўляла з людзьмі, чые дзеці сядзелі ў турмах. Суседзі зараз коса на іх глядзяць. Усе гэтыя размовы навялі яе на думку, што ёсць дзве краіны: «

Мэтанакіравана, з дня ў дзень, у нас з Беларусі робяць дзве Беларусі…
Зразумела, грамадзянскі канфлікт будзе. Іншая справа, у колькі нам гэта абыдзецца. Колькі маладых людзей з гарачымі вачыма, якіх я бачыла і бачу ў Беларусі, паплацяцца за гэта».

Час рамантызму скончыўся, канстатуе пісьменніца, пачаўся час сур’ёзнай размовы, сур’ёзных падзеяў. Бо гэта

«метафізічная кілбаса» даражэе за той час, пакуль яе ўзважваюць. Крызіс робіць рэвалюцыю.

Каментары74

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі4

«Эйсмант пачытала гэты ваш твітар і таксама ўлупіла Азэмпік». Найлепшыя твіты тыдня4

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю16

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 2

На рок-фестывалі ў Пружанах гурт «Кіно» ў апошні момант памянялі на двух Z-выканаўцаў6

Міністарка культуры Нарвегіі паказала ў тэлеэфіры аголеныя грудзі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →