Здарэнні9

Чарговае падзенне на рэйкі ў мінскім метро: мужчыну ўдалося выратаваць

У Мінску ўвечары 18 сакавіка на рэйкі метрапалітэна зваліўся мужчына, паведаміў карэспандэнту БелТА старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі метрапалітэна «Плошча Леніна». Мужчына 1981 года нараджэння — жыхар Барысава — зваліўся на рэйкі з-за раптоўнага пагаршэння самаадчування.

Супрацоўнікі станцыі аператыўна адключылі напругу на кантактнай рэйцы. Мужчыну паднялі наверх. Напругі не было ўсяго тры хвіліны, і збояў у графіку руху цягнікоў інцыдэнт за сабой не пацягнуў.

З пачатку года ў мінскім метро здарылася пяць такіх інцыдэнтаў.

У мінскай падземцы пачасціліся выпадкі падзення пасажыраў на рэйкі. Усяго сёлета зафіксавана шэсць падобных інцыдэнтаў, тры з якіх здарыліся ў першую дэкаду сакавіка.

Восень 2011 для супрацоўнікаў метро таксама была няпростай. На рэйках падземкі загінулі два чалавекі (у тым ліку 16-гадовая дзяўчына), адзін чалавек быў траўмаваны. У

пачатку снежня ў Мінгарвыканкаме прайшла нарада з удзелам кіраўніцтва «Мінсктранса». На ёй гаварылася пра неабходнасць выключыць магчымасць падзення пасажыраў на рэйкі незалежна ад прычын здарэння. Пры гэтым вялося пра вывучэнне замежнага вопыту.

Улічваючы, што на наяўных станцыях тэхнічна складана ўсталяваць спецыяльныя агароджы, было прапанавана абсталяваць імі будучыя станцыі. Пачаць вырашылі са станцыі «Малінаўка», запуск якой запланаваны на канец 2013. Партнёрам беларусаў у гэтым праекце, магчыма, выступіць адна з японскіх фірмаў.

Вы ўпалі на рэйкі — што рабіць

Калі цягнік набліжаецца, вам неабходна легчы ў жолаб паміж рэйкамі, пажадана галавой да цягніка і на жывот, прыціснуцца да зямлі і нахіліць галаву.

Калі цягніка няма, паклічце на дапамогу, папрасіце паведаміць пра здарэнне супрацоўнікам станцыі. І ідзіце па ходу руху цягніка ў пачатак платформы. Там ёсць паласатая перамычка паміж рэйкамі. Гэта адносна бяспечнае месца. Падавайце сігналы машыністу цягніка ліхтарыкам, экранам тэлефона або флікерам.

Ні ў якім разе не спрабуйце выкараскацца самастойна — наступіўшы на кантактную рэйку, што знаходзіцца з боку платформы, вы можаце загінуць ад удару электрычным токам.

Вы ўбачылі, што нехта ўпаў на рэйкі — клічце на дапамогу супрацоўнікаў станцыі, патлумачце пацярпеламу, што яму рабіць (легчы ў жолаб ці ісці ў пачатак платформы ў залежнасці ад сітуацыі). Не спрабуйце самастойна выцягнуць чалавека на платформу з боку кантактнай рэйкі.

Хроніка падзенняў у метро

10 студзеня маладая дзяўчына скочыла на рэйкі на станцыі «Няміга». Дзякуючы супольным дзеянням пасажыраў і супрацоўнікаў станцыі дзяўчыну выратавалі.

3 лютага на ст. «Кастрычніцкая» стала кепска 40-гадовай жанчыне. Яна ўпала на рэйкі. Жанчыне пашчасціла — своечасова адрэагавалі супрацоўнікі метро. Пры падзенні яна ўдаралася каленам.

3 сакавіка з-за кепскага самаадчуваня на ст. «Партызанская» на рэйкі ўпала 24-гадовая жыхарка Мазыра. Яна атрымала траўмы.

6 сакавіка на ст. «Кунцаўшчына» пад цягнік кінуўся 32-гадовы мужчына і быў моцна траўмаваны. Ён нядаўна пахаваў бацьку, а за дзень да здарэння ў метро ўчыніў пагром на працы.

10 сакавіка на ст. «Усход» на рэйкі ўпаў 33-гадовы мужчына. Здарылася гэта па ягонай неасцярожнасці, мужчына сур’ёзна не пацярпеў.

Замежны досвед

Найбольш блізкае па сваіх характарыстыках да мінскай падземкі — варшаўскае метро. Тут на станцыях таксама ёсць адмысловыя лініі каля краю платформы. Яны пафарбаваныя ў жоўты колер і маюць бугры. Падобнае афармленне ліній можна пабачыць і ў Мінску, напрыклад, на станцыі «Маскоўская». Акрамя таго, у варшаўскім метро пра набліжэнне цягніка і неабходнасць адысці ад краю платформы паведамляюць з адмысловых экранаў.

Каментары9

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя2

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

Усе навіны →
Усе навіны

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі3

«Эйсмант пачытала гэты ваш твітар і таксама ўлупіла Азэмпік». Найлепшыя твіты тыдня4

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю16

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 2

На рок-фестывалі ў Пружанах гурт «Кіно» ў апошні момант памянялі на двух Z-выканаўцаў6

Міністарка культуры Нарвегіі паказала ў тэлеэфіры аголеныя грудзі33

Байдэн можа зняць сваю кандыдатуру з выбараў, калі на яго націснуць сваякі і сябры. А хто яго можа замяніць?11

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?43

«Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя». Апублікавалі ФОТЫ ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя2

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

Галоўнае
Усе навіны →