Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 20. Лілія Ананіч

05.04.2015 / 18:40

20 (–). Лілія Ананіч

Міністр інфармацыі.

 

Заменай папярэдняму міністру Алегу Праляскоўскаму (№62 у рэйтынгу за 2013) стала першая намесніца. У адрозненне ад папярэдніх міністраў, ад першых дзён на пасадзе праяўляе напорыстасць, што і вывела яе ў рэйтынгу на вышэйшыя пазіцыі.

Увогуле, Лілія Ананіч працуе ў структуры міністэрства больш за 20 гадоў. Гэта яна падпісвала дакумент аб спыненні дзейнасці выдавецтва «Логвінаў» за выданне альбома «Прэс-фота Беларусі—2011», гэта яна выносіла папярэджанні незалежным СМІ (у тым ліку і за выкарыстанне абрэвіятуры «РБ»), гэта яна апелявала да досведу Кітая, які ўвёў інтэрнэт-цэнзуру.

Пры гэтым барацьбу за аўдыторыю ў інтэрнэце дзяржаўная прапагандысцкая машына прайграе ўчыстую. Лукашэнкаўцы са сваімі рэсурсамі не могуць нават наблізіцца да папулярнасці «Тут.бая», «Ан-лайнера», «Хартыі’97». А магутныя расійскія прапаганда-машыны па-ранейшаму кантралююць беларускую тэлепрастору.

 

Цытата

«Ідэалогія паўсюль: у краме, на спажывецкай паліцы, у бібліятэцы, куды прыходзіць дзіця, на прадпрыемстве, дзе мы атрымліваем заробак».

Верасень 2014

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1960 ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна. Скончыла журфак БДУ (1982) і Акадэмію кіравання (2000). Працавала рэдактарам вайсковага НДІ сродкаў аўтаматызацыі ў Мінску (1984—1992). З 1992 — у сістэме Міністэрства інфармацыі, з 2014 — міністр. Замужам, мае дваіх дзяцей.

* * *

Чытайце таксама:

Лілія Ананіч – гісторыя настаўніцкай дачкі з пушчанскага краю

* * *

15. Леанід Анфімаў
16. Віктар Шынкевіч
17. Аляксандр Радзькоў
18. Аляксандр Канюк
19. Аляксандр Шакуцін
20. Лілія Ананіч
21. Сяргей Шпягун
22. Васіль Мацюшэўскі
23. Павел Якубовіч
24. Андрэй Раўкоў
25. Лідзія Ярмошына