Дацэнт — вандалы — пустэча — помста — Трус-Балбес-Бывалы: ФОТАгісторыя адной сцяны

RED?

31.07.2015 / 14:40

У канцы мая ў на трансфарматарнай будцы ля дамоў на вуліцы Смаленскай у Віцебску з’явілася графіці з Яўгенам Лявонавым у ролі Дацэнта з «Джэнтэльменаў удачы». Яго стварыла мясцовая стрыт-арт-каманда HoodGraff, што раней малявала на сценах горада партрэты Боба Марлі, Стыва Джобса, Юрыя Гагарына, Аляксандра Пушкіна і іншых.

Фота: Сяргей Серабро, БелаПАН

Праз месяц вандалы запэцкалі графіці фарбай. Прычыны гэтага засталіся невядомымі.

Фота: 07viv06 via Instagram

Графіці адмылі… 

Тут і ніжэй фота: vkurier.by

… але вандалы зноў замазалі яго фарбай.

І зноў.

У рэшце рэшт супрацоўнікі Віцебскіх электрычных сетак проста зафарбавалі графіці.

Тут і ніжэй фота: vitebsk.cc

Мастак адказаў на гэта цытатай Лявонава.

А пазней на сцяне з’явіліся партрэты іншых герояў класікі савецкага кіно: Балбеса, Бывалага і Труса з «Каўказскай палонніцы». Подпіс ужо іншы — такі самы, як на партрэце Марка Шагала ў іншым двары горада.

Фота: Таццяна Матвеева, TUT.BY

Інтэрнаўты на форумах ужо параўноўваюць лёс сцяны з заакіянскай гісторыяй надпісу «RED». Які лёс чакае новыя партрэты?

***

У Мінску спроба віцебскіх мастакоў стварыць вулічны партрэт Васіля Быкава не была даведзеная да канца — незавершаную працу зафарбавалі, аўтараў жа аштрафавалі на 18 мільёнаў рублёў.

Аляксандр Арсёнаў