Грамадства99

Мінгарвыканкам палічыў неэтычным размяшчэнне партрэта Быкава на трансфарматарнай падстанцыі

Каардынатар праекта SIGNAL Алег Ларычаў атрымаў адказ ад Мінгарвыканкама на свой ліст з просьбай дазволіць нанесці партрэт Васіля Быкава на сцяну трансфарматарнай будкі ў раёне плошчы Перамогі. «Мінскі гарвыканкам лічыць неэтычным размяшчэнне партрэтнага малюнка народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава на трансфарматарнай падстанцыі», — гаворыцца ў лісце з Мінгарвыканкама.

У той жа час у тым, каб нанесці партрэт пісьменніка на сцяну падстанцыі мастакам не адмовілі, а адправілі на ўзгадненне да балансаўтрымальніка — у раённыя электрычныя сеткі.

Нагадаем, да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава ў горадзе павінен быў з'явіцца яго вялікі партрэт. Зрабіць яго ў рамках праекта SIGNAL задумалі вулічныя мастакі з каманды HoodGraff як працяг вялікай партрэтнай серыі, распачатай у Віцебску.

Першыя накіды партрэта Быкава на трансфарматарнай будцы ў двары каля Дома быту на плошчы Перамогі з'явіліся ўвечары 16 чэрвеня. А ўжо 18 чэрвеня раніцай незакончаную працу зафарбавалі работнікі РЭС-4. Удзельнікі праекта — два мастакі, іх менеджар і кіраўнік праекта SIGNAL атрымалі штраф — у суме 18 мільёнаў.

Да вечара 18 чэрвеня на свежапафарбаванай трансфарматарнай падстанцыі невядомы пакінуў надпіс сіняй фарбай «Тут быў Васіль Быкаў».

Чэрвень 19 падстанцыю пафарбавалі шэрай фарбай другі раз.

Тады арганізатары стрыт-арт акцыі пагутарылі з галоўным інжынерам раённых электрасетак, старшынёй камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва, галоўным архітэктарам горада Мікалаем Уласюком і яго намеснікам, дырэктарам па ідэалогіі ЖРЭА Партызанскага раёна, начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы адміністрацыі Партызанскага раёна і намеснікам кіраўніка адміністрацыі раёна.

Ні адзін чыноўнік у ланцужку не выказаўся супраць партрэта Быкава, кожны хацеў дапамагчы, але адпраўляў за канчатковым рашэннем у вышэйшую інстанцыю. Адказ, які атрымалі мастакі 9 ліпеня ад вышэйшай інстанцыі — Менгарвыканкама, — сітуацыю ніяк не змяніў.

Па словах Алега Ларычава, яны маюць намер пісаць паўторны запыт у Мінгарвыканкам. «Магчыма, мы папросім Мінгарвыканкам абгрунтаваць «неэтычнасць» трансфарматарнай падстанцыі або ўзгадніць «этычны» дзевяціпавярховік», — распавёў Алег Ларычаў.

Каментары9

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць