Відавочца бойкі Какорына і Мамаева з беларусам: Ён сам справакаваў хлопцаў
10.10.2018 / 16:58
Відавочца бойкі з удзелам футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева каля маскоўскай гасцініцы «Пекін» распавёў падрабязнасці здарэння. Ён выказаў здагадку, што кіроўца вядучай Першага канала Вольгі Ушаковай — беларус Віталь Салаўчук — мог справакаваць канфлікт.
«Усе разам адпачывалі ва ўстанове. Выклікалі таксі, выйшлі на вуліцу. Там холадна, таксі ўсё не ехала. Адна з дзяўчат, убачыўшы прыпаркаваную машыну з кіроўцам, вырашыла, што гэта таксі і села на задняе сядзенне. Кіроўца вельмі груба, з матам стаў яе выганяць», — распавёў ён і дадаў, што Мамаеў зразумеў, што дзяўчына памылілася, і выцягнуў яе з машыны. Пасля гэтага выйшаў кіроўца і «пачаў гарлапаніць на хлопцаў і дзяўчат матам, выкарыстаў адно зусім крыўднае слова».
«Аляксандр і Павел выраслі ў простых сем'ях. Карацей, за такую абразу ў тым жа Падольску, адкуль родам Мамаеў, патрабуюць тлумачэнняў. Аляксандр і Павел падышлі да кіроўцы, запатрабавалі растлумачыць. Той у адказ стаў палохаць і зноў у твар ім паўтарыў гэтае слова», — сказала крыніца.
Аднак спачатку нічога не прадвяшчала бойкі: «Павел жэстыкуляваў. Кіроўца раптам адкінуў яго руку і яшчэ ударыў у твар. Мамаеў гэтага не чакаў, нават адляцеў убок. Ну, і панеслася. Калі браць з нейкіх мужчынскіх паняццяў, то кіроўца проста правакаваў хлопцаў».
Гэты пункт гледжання разыходзіцца з тым, пра што распавёў пацярпелы ў бойцы Салаўчук.