Наталля Качанава дабудавала катэдж у Драздах — і перапісала на дзяцей ФОТЫ
17.01.2020 / 12:25
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава дабудавала свой катэдж у элітным раёне Вяснінка («Дразды-2»). Але, як і многія іншыя чыноўнікі, не захацела лічыцца гаспадаром дарагой нерухомасці.
Як стала вядома «Нашай Ніве», у снежні 2019 года яна падарыла дом дзвюм дочкам.
Цяпер катэдж плошчай каля 320 квадратных метраў належыць у роўных долях сёстрам Вользе Гардашук і Алене Каладынскай.
Старэйшая Вольга па адукацыі педыятр. Яна скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, а пасля разам з мужам працавала ў раддоме ў Наваполацку.
Вольга Гардашук, фота «Укантакце»
Малодшая Алена адвучылася на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Алена Каладынская, фота «Укантакце»
Качанава атрымала ўчастак для будаўніцтва ў Драздах-2 у 2016 годзе. Высветлілася, што яе ўключылі ў спецчаргу.
Чытайце. Як Качанава за паўгода абагнала ў чарзе на жыллё 10530 жыхароў Цэнтральнага раёна Мінска
Суседзі Качанавай — генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, касманаўт Алег Навіцкі і спартсменка Аляксандра Герасіменя.