Нерухомасць4242

Як Качанава за паўгода абагнала ў чарзе на жыллё 10530 жыхароў Цэнтральнага раёна Мінска

Наталля Качанава ў цэнтры. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Чарга на паляпшэнне жыллёвых умоў» у Мінску — досыць эфемерная рэч. Агулам у спісе больш за 200 тысяч сем’яў, а за мінулы год права пабудавацца атрымалі толькі 626 чалавек. Праз такія тэмпы будаўніцтва чарга фактычна спынілася на тых, хто запісаўся ў яе ў канцы 1980-х.

Аднак многія ўсё адно запісваюцца ў льготны спіс — на ўсялякі выпадак. Каб зрабіць гэта, трэба пражыць у сталіцы 10 гадоў. Аднак ёсць і выключэнні — вайскоўцы, суддзі і іншыя падобныя катэгорыі. Звычайна яны будуюцца ў ведамасных дамах.

Зрэшты, існуюць і выключэнні з выключэнняў. Інтэрнэт-партал Мінгарвыканкама дазваляе адсачыць, якое месца ў чарзе займае той ці іншы грамадзянін.

Нашу ўвагу прыцягнуў выпадак Наталлі Качанавай, цяперашняй кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта. Яна разам з мужам пераехала ў Мінск у снежні 2014 года, калі была прызначаная віцэ-прэм’еркай. Спачатку жыла ў гатэлі, пасля, мусіць, на тэрыторыі рэзідэнцыі Дразды.

Сайт Мінгарвыканкама паведамляе, што грамадзянка Наталля Іванаўна Качанава (дата нараджэння — 25 верасня 1960) стаіць на ўліку ў Цэнтральным раёне Мінска са складам сям’і 2 чалавекі. Яна знаходзіцца ў агульным спісе з 14 чэрвеня 2016 года пад нумарам 10532. Апроч таго, Качанава уключана ў асобны спіс з 14 чэрвеня 2016 года, яе нумар у гэтым спісе 3.

Чыноўніца (на той момант віцэ-прэм’ерка па сацыяльных пытаннях») упершыню з’явілася ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў у чэрвені 2016 года. І ўжо ў кастрычніку 2016 года Мінгарвыканкам выдзеліў ёй участак пад забудову ў «Драздах-2»

На гэтым лапіку зямлі пачынаюць будаўніцтва Наталля Качанава і Станіслаў Зась, сакратар Рады бяспекі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Такім чынам Качанава змагла вырашыць сваё кватэрнае пытанне за чатыры месяцы, абышоўшы ў чарзе 10530 жыхароў Цэнтральнага раёна Мінска.

Чытайце таксама: Качанава пачынае будоўлю катэджа ў Драздах ФОТЫ

Што такое 10 тысяч чалавек, якіх абагнала Качанава?

Гэта, напрыклад, аўдыторыя аншлагавага канцэрта Сяргея Міхалка на «Мінск-Арэне».

Альбо насельніцтва такога горада, як Узда ці Валожын.

Чытайце таксама. Гісторыя жыцця Наталлі Качанавай: як валейбалістка з водаканала стала самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі

Каментары42

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →