Член прэзідыума Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі пакінуў Беларусь
13.10.2020 / 13:37
Фота Tut.by
Член прэзідыума Каардынацыйнай рады, старшыня страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі з'ехаў з Беларусі ў мэтах бяспекі. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы, паведамляе прэс-служба рады.
Крыху раней ён пераправіў у Польшчу сям'ю.
У жніўні і верасні Дылеўскі адсядзеў 25 сутак за акцыі пратэсту.