Капітан Генштаба Дзяніс Урад, які перадаў тэлеграм-каналам ліст пра планы сілавікоў на Дзень Волі, прызнаны палітвязнем

Урада абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе. Але пакуль немагчыма сказаць, ці гэтае абвінавачванне дойдзе да суда, бо гаворка можа ісці пра разгалошванне сакрэтнай інфармацыі, але не пра «здраду радзіме».

29.04.2021 / 11:35

Прызнаная палітвязнем таксама і Вольга Маёрава, затрыманая 4 студзеня. Ёй было выстаўленае абвінавачванне паводле арт. 289 КК («Акт тэрарызму»). Паведамляецца, што Вольга адміністравала сацыяльныя сеткі Мікалая Аўтуховіча, які таксама абвінавачваецца ў здзяйсненні акту тэрарызму, вяла тэлеграм-канал.

Праваабаронцы патрабуюць вызвалення Урада і Маёравай.

Арыштаваны афіцэр Генштаба, які раскрыў планы сілавікоў на Дзень Волі

Ці прызнаюць палітвязнем арыштаванага афіцэра Генштаба Дзяніса Урада? Адказвае праваабаронца